Гэта пытанне абмяркоўвалася 19-га снежня на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС у Маскве.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, размова ішла аб Сакратарыяце Інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС. Кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што калісьці была дасягнута дамоўленасць, што Інтэграцыйны камітэт ЕўрАзЭС не патрэбны, паколькі ёсць Еўразійская эканамічная камісія. "Гэта камісія вырашае ўсе пытанні. І мы прынялі рашэнне аб ліквідацыі структур ЕўрАзЭС. У перагаворным працэсе мы выйшлі на ўзаемапрымальныя рашэнні", - адзначыў Прэзідэнт. "Мы выраслі са штаноў ЕўрАзЭС, ператварыліся ў паспяховую арганізацыю", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што Казахстан прапануе захаваць Сакратарыят Інтэграцыйнага камітэта, скараціць яго колькасць да 22 чалавек за кошт скасавання дэпартаментаў, якія дубліруюць кампетэнцыю ЕЭК.
"Ад Беларусі нічога не трэба. Просяць толькі не блакіраваць вырашэнне пытанняў. Я сказаў: так і будзе, старэйшыя гавораць - я выконваю. З беларусамі загваздкі не будзе", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што беларускі бок задавольвае, што ў свой час было сказана аб тым, што ён не ўдзельнічае ў фінансаванні гэтай структуры. Фінансуе Казахстан, дапамагае Расія.
"Нейкі час, напэўна, яна няхай існуе. Мы такое падтрымаем, падпішам", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
19 снежня 2012, Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/26/18486
Текущая дата: 17.11.2024