Белорусский портал в Казахстане

Вытворцы могуць унесці прапановы па праекту тэхрэгламенту МС аб бяспецы алкаголю



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі.

Беларускія вытворцы могуць выказаць свае прапановы па праекту тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы алкагольнай прадукцыі".

У МПЗ прымаюць прапановы і заўвагі па праекту тэхрэгламенту да 10 снежня 2012 года. Такая магчымасць дадзена для плацельшчыкаў - удзельнікаў алкагольнага рынку рэспублікі, вытворцаў алкагольнай прадукцыі, уключаючы вытворцаў піва, сідру і слабаалкагольных напіткаў, у мэтах выяўлення прычын невыканання патрабаванняў, што ўстанаўліваюцца праектам рэгламенту.

Тэкст праекта рэгламенту размешчаны на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі. У міністэрстве нагадалі, што тэхрэгламент распрацаваны ў адпаведнасці з Пагадненнем аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 10 снежня 2010 года. Распрацоўка тэхнічнага рэгламенту "Аб бяспецы алкагольнай прадукцыі" павінна завяршыцца да канца 2012 года ў адпаведнасці з планам, зацверджаным калегіяй ЕЭК.

23 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/27/17876
Текущая дата: 17.11.2024