Белорусский портал в Казахстане

12 лістапада ў Маскве адбудуцца чарговыя пасяджэнні падкамітэта па мытна-тарыфным і нетарыфным рэгуляванні і ахоўных мерах, а таксама падкамітэта па гандлёвай палітыцы Кансультатыўнага камітэта па гандлі (пры Еўразійскай эканамічнай камісіі)



Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных 8 лістапада ў Мінску.

"Па ініцыятыве беларускага боку будуць разгледжаныя пытанні аб карэкціроўцы ставак увазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза ў дачыненні да шэрагу тавараў, якія ўяўляюць для нас эканамічную цікавасць. У прыватнасці, на гэтым пасяджэнні будуць абмяркоўвацца пошліны на ліфтавае абсталяванне, электрарухавікі, печы мікрахвалевыя, пыласосы, кандыцыянеры, масла", — адзначыў Савіных.

Парадак дня падкамітэта ўключае таксама пытанне аб пераліку сельскагаспадарчых тавараў, у дачыненні да якіх з 1 студзеня 2013 года вызначаюцца тарыфныя квоты, дадаў прэс-сакратар.

Таксама 9 лістапада ў Кіеве адбудуцца беларуска-ўкраінскія кансультацыі па тэматыцы АБСЕ і Савета Еўропы на ўзроўні кіраўніцтва профільных дэпартаментаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, праінфармаваў Савіных.

БелаПАН, 8 лістапада 2012 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/28/17479
Текущая дата: 17.11.2024