Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Маскве на II Еўразійскім эканамічным форуме.
"Апошнім часам свет жыве ў абстаноўцы пастаяннай напружанасці і нявызначанасці. Крызісы - фінансавы, пандэмійны, геапалітычны - змяняюць адзін аднаго так хутка, што людзі проста не паспяваюць перавесці дух і страчваюць, на жаль, упэўненасць у заўтрашнім дні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў экстраардынарных умовах моцным якарам заўсёды з`яўляецца стабільная эканоміка. Але эканамічныя межы любой дзяржавы сёння настолькі празрыстыя, а гандлёвыя сувязі да такой ступені пераплецены, што дабіцца эканамічнай устойлівасці паасобку - практычна невыканальная задача ні для адной з дзяржаў.
Таму любая краіна зацікаўлена ва ўдзеле ў магутных рэгіянальных і міжнародных аб`яднаннях - такіх як ЕАЭС, ШАС, БРІКС, АСЕАН.
24 мая 2023, Масква
БЕЛТА
24 мая 2023, Масква
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/3/69522
Текущая дата: 26.12.2024