Пра гэта ў інтэрв`ю тэлеканалу Russia Today паведаміў прэзідэнт ААТ "Расійскія чыгункі" (РЧ) Уладзімір Якунін.
"Мы разглядаем дзяржаўную палітыку аб эканамічнай прасторы Расіі, Казахстана і Беларусі. У гэтым кантэксце вельмі важна, каб арганізацыя супрацоўніцтва паміж чыгункамі адпавядала дзяржаўнай палітыцы. З гэтага пункту гледжання, адзін з галоўных аспектаў, які цікавіць усе тры бакі ў пытанні чыгунак, — гэта кантэйнерныя цягнікі. Вельмі важна стварыць адмысловую лагістычную кампанію, якая б адказвала за перамяшчэнне кантэйнераў як мінімум па гэтых трох краінах", — адзначыў Якунін.
Паводле яго слоў, гэтае пытанне ўжо абмяркоўваецца з Казахстанам. Кіраўнік РЧ таксама паведаміў, што даў распараджэнні кіраўніцтву "ТрансКантэйнера" арганізаваць перамовы з Беларускай чыгункай, якая праяўляе зацікаўленасць да ўдзелу ў агульным праекце.
Якунін удакладніў, што гэта будзе не даччынае прадпрыемства "ТрансКантэйнера", а новая структура ў рамках супрацоўніцтва трох краін.
"У гэтым супрацоўніцтве вельмі зацікаўлены таксама нашы заходнія і кітайскія партнёры. Такім чынам, мы лічым, што вельмі важна ў першую чаргу распрацаваць схему супрацоўніцтва чыгунак, каб адпавядаць попыту новай арганізацыі супрацоўніцтва паміж трыма краінамі, а затым разгледзець магчымасць прыватызацыі. У гэтым аспекце цэннасць гэтай новай арганізацыі будзе значна вышэйшай, гэта першае, а другое, але зусім не апошняе, — гэтым дзеяннем мы ў дастатковай меры падтрымаем актыўнасць нашага ўрада ў стварэнні гэтай новай сферы эканамічнага супрацоўніцтва", — адзначыў кіраўнік РЧ.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/34/12404
Текущая дата: 17.11.2024