Інтэгруючыся ў Адзіную эканамічную прастору (АЭП), Беларусь не страчвае ніякага суверэнітэту, заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Маскве па выніках трохбаковых перамоў кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза.
Паводле яго слоў, ва ўсіх трох краінах "дагэтуль ёсць людзі, якія настроены катэгарычна супраць" інтэграцыі ў межах АЭП. "Дагэтуль спрабуюць сарваць гэты працэс. Зразумела, хто стаіць за гэтымі людзьмі, але мы цераз гэта ўсё перайшлі і выразна заявілі, што мы не страчваем ніякага суверэнітэту, ніхто нікога нікуды не гоніць, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта Беларусі. — Думаю, што Расія дарма ўжо занадта апраўдваецца перад усімі, што яна кагосьці тут напружвае. Мы ідзем на гэта таму, што гэта выгадна ўсім тром дзяржавам".
Лукашэнка пагадзіўся з Дзмітрыем Мядзведзевым у тым, што Мытны саюз і АЭП з`яўляецца прывабным праектам і таму, што ў яго ўжо ёсць ахвотныя ўступіць сярод іншых краін. "Але мы сёння дамовіліся, што для гэтых ахвотнікаў будзе выпрацавана пэўная "дарожная карта". Пераадолееце гэту планку — прыходзьце, будзем супрацоўнічаць, але проста так не будзе. Гэта эканоміка, гэта вялікія грошы, а не проста галаслоўныя заявы", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Да 2015 года бакі маюць намер кадыфікаваць міжнародныя дагаворы, што складаюць нарматыўна-прававую базу Мытнага саюза і АЭП, і падысці на гэтай аснове да стварэння Еўразійскага саюза, адзначыў Лукашэнка.
"Мы прыйдзем да таго, як будзе ў перспектыве называцца наша эканамічная супольнасць. Думаю, што гэта будзе Еўразійскі саюз. І нам гэтага баяцца не трэба, таму што мы і так адстаем: вакол нас ужо адны саюзы, — сказаў ён. — ЕС не называе сябе Еўрапейскім эканамічным саюзам і ні перад кім не апраўдваецца. Яны перад намі не апраўдваюцца за тое, што ў іх ёсць магутны не толькі палітычны, але і ваенны інструмент, на які яны абапіраюцца. Мы чамусьці яшчэ глядзім, на кагосьці аглядаемся і баімся сказаць, што мы імкнемся да самага цеснага супрацоўніцтва. Але мы гэта абмяркоўваем. І гэта павінны ведаць усе тыя, хто яшчэ сёння думае, што мы пагаворым, разыдземся, і ўсё застанецца як было".
Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што, ствараючы новы эканамічны і палітычны цэнтр сілы на еўразійскай прасторы, Беларусь, Казахстан і Расія рухаюцца ў правільным напрамку. "Таму што поспех АЭП важны не толькі для нашых дзяржаў, але і для нашых найбліжэйшых суседзяў. Ён стане значным фактарам для ўсіх найбуйнейшых міжнародных цэнтраў", — лічыць ён.
"Што да Беларусі, то для нас глыбокая, прадуктыўная інтэграцыя з самымі блізкімі суседзямі была, ёсць і будзе натуральным шляхам развіцця", — падкрэсліў Лукашэнка.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/38/10593
Текущая дата: 17.11.2024