Урад Расіі ўнёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пагадненне з Беларуссю аб транспартным аўтамабільным кантролі.
Урад Расіі ўнёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пагадненне з Беларуссю аб транспартным аўтамабільным кантролі на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы і пагадненне аб абмене паміж краінамі Мытнага саюза электроннымі дакументамі ў знешнім і ўзаемным гандлі.
Пагадненне паміж урадамі Расіі і Беларусі аб ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы было падпісана ў Мінску 5 кастрычніка 2010 года.
Дакумент закліканы выключыць дублюючыя аперацыі па кантролі за міжнароднымі аўтамабільнымі перавозкамі, скараціць час на такі кантроль і дазволіць сумеснымі намаганнямі абараніць нацыянальныя рынкі міжнародных аўтатранспартных паслуг.
Таксама пагадненне павінна забяспечыць эканамічную і экалагічную бяспеку Расіі і Беларусі і выкананне замежнымі перавозчыкамі нацыянальных дазвольных сістэм дзвюх краін, гаворыцца ў суправаджальных дакументах.
Паводле інфармацыі РІА Новости, расійскі ўрад таксама ўнёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пагадненне аб прымяненні інфармацыйных тэхналогій пры абмене электроннымі дакументамі ў знешнім і ўзаемным гандлі на адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (Расія, Беларусь, Казахстан).
Пагадненне было падпісана ў Маскве 21 верасня 2010 года.
Дакумент рэгулюе на міждзяржаўным узроўні развіццё і прымяненне інфармацыйных тэхналогій для забеспячэння эканамічнай інтэграцыі і развіцця знешняга і ўзаемнага гандлю, а таксама пытанні ўстаранення прававых бар`ераў на шляху выкарыстання электроннага дакументаабароту Мытнага саюза, гаворыцца ў суправаджальных дакументах да пагаднення.
Пагадненне таксама заклікана павысіць эфектыўнасць знешняга і ўзаемнага гандлю — дзякуючы прыняццю адзіных правілаў абмену электроннымі дакументамі на адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, гаворыцца ў суправаджальных дакументах.
БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/39/9876
Текущая дата: 17.11.2024