Першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада сустрэўся з віцэ-міністрам культуры і спорту Казахстана Нургісам Даўешовым. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінкультуры.
Удзельнікі дыялогу абмеркавалі перспектыўныя праекты супрацоўніцтва.
Так, прагучала прапанова правесці Дні культуры Казахстана ў Беларусі ў лістападзе бягучага года.
Беларускі бок запрасіў замежных калег на мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і музейны форум, запланаваны ў кастрычніку ў Віцебску.
Пасля сустрэчы замежная дэлегацыя адправілася на ўрачыстую цырымонію адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».
Казахстан штогод прымае ўдзел у фестывалі. Гэты год не стаў выключэннем. У 2021 годзе іх прадстаўніца Рухія стала ўладальнікам Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.
Звязда, 14 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/4/65774
Текущая дата: 26.12.2024