Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка падчас сустрэчы з удзельнікамі Моладзевага форуму ЕАЭС і СНД.
26 жніўня праходзіць ключавое мерапрыемства Моладзевага форуму ЕАЭС і СНД - сустрэча яго ўдзельнікаў з намеснікамі кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, старшынёй Калегіі ЕЭК Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.
"Тая заўзятасць, тая энергетыка, якія прысутнічаюць на форуме, натхняюць на яшчэ больш цесную інтэграцыю па ўсіх напрамках. Вельмі прыемна, што мы тут сабраліся па ініцыятыве кыргызскага боку, якая была падтрымана ўсімі краінамі. Сёння вялікі гонар для нас вітаць моладзь дзяржаў ЕАЭС. Мы гатовы дыскутаваць, звяраць вектар развіцця еўразійскай інтэграцыі, інтэграцыі ў рамках СНД менавіта пад патрэбнасці моладзі. Думаю, вы на гэтай пляцоўцы ўжо абменьваліся меркаваннямі, як тыя ці іншыя падыходы развіваюцца ў нашых краінах. Моладзевая палітыка - важнейшы элемент дзяржаўнай палітыкі. У Беларусі ўдзяляецца гэтаму вялікая ўвага, ёсць стратэгія да 2030 года, рэалізуецца адпаведная праграма", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ўсяляк падтрымліваюць моладзь і моладзевыя ініцыятывы. "Па рашэнні кіраўніка дзяржавы ў нас зацверджаны стыпендыі, якія выдзяляюцца самым дастойным. Актыўна развіваецца грамадскі рух. Развіваем партнёрскія адносіны з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй. Мы захавалі ўсе ключавыя аспекты ўзаемадзеяння, якія былі эфектыўны і аб`ядноўвалі нашу моладзь. Таму ў наяўнасці сінергія моладзевага складніка і дзяржаўная падтрымка па ўсіх напрамках. Ёсць валанцёрскі рух, садзейнічанне маладым сем`ям. Ствараем усе ўмовы, каб чалавек мог развівацца. Важна, каб на пляцоўцы нашага форуму мы падзяліліся гэтымі пазітыўнымі практыкамі. Чакаем прапаноў моладзі, што нам яшчэ ў рамках ЕАЭС і СНД неабходна зрабіць, каб інтэграцыя развівалася", - адзначыў віцэ-прэм`ер.
Моладзевы форум ЕАЭС і СНД праходзіць 25-26 жніўня ў Чалпон-Аце. У форуме прымаюць удзел больш за 200 дэлегатаў - маладыя прадпрымальнікі, дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі крэатыўнай моладзі, маладыя дыпламаты, студэнты з краін ЕАЭС і СНД. Мэта форуму - далейшае развіццё супрацоўніцтва дзяржаў-членаў і папулярызацыя ідэі еўразійскай інтэграцыі. Форум накіраваны на пашырэнне ўзаемадзеяння моладзі, стварэнне новых магчымасцей для рэалізацыі ініцыятыў, грамадскай і прафесійнай самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення.
Форум праходзіць адначасова з пасяджэннем Еўразійскага міжурадавага савета.
26 жніўня 2022, Чалпон-Ата
БЕЛТА
26 жніўня 2022, Чалпон-Ата
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/4/66242
Текущая дата: 26.12.2024