Каб усе ахвотныя паспелі аформіць да 1 ліпеня набыты за мяжой аўтатранспарт па дзейных сёння стаўках мытных плацяжоў, мытныя органы Беларусі ў перыяд з 10 чэрвеня па 1 ліпеня ў рэспубліканскіх і ведамасных пунктах мытнага афармлення будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Акрамя таго, як перадае прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, прыняты шэраг арганізацыйных мер: у многіх пунктах мытнага афармлення на гэты перыяд часу ўводзіцца кругласутачны або павялічаны час працы, арганізавана максімальная колькасць дадатковых працоўных месцаў, узмоцнены колькасны склад дзяжурных змен, у тым ліку за кошт службовых асоб функцыянальных аддзелаў мытняў.
Акрамя таго, прыняты шэраг мер тэхналагічнага характару: прыярытэтнае ажыццяўленне мытных аперацый па выпуску транспартных сродкаў для асабістага карыстання, выпуск транспартных сродкаў для асабістага карыстання ў ПТА незалежна ад іх спецыялізацыі; на ўсе транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў кантэйнеры, аўтавозе, што ўвозяцца на адрас розных фізічных асоб, будзе дапускацца падача адной транзітнай дэкларацыі і г.д.
У якасці папераджальных мер па скарачэнні часу перасячэння мяжы кіраўніцтва ДМК праводзіць перамовы з калегамі з сумежных дзяржаў па пытанні аказання садзейнічання ў прыярытэтным афармленні аўтатранспартных сродкаў, што ўвозяцца ў Беларусь.
Для прадухілення ажыятажнага ўзнікнення чэргаў на мяжы ДМК рэкамендуе фізічным асобам загадзя заключаць дагаворы з мытнымі прадстаўнікамі для мытнага дэкларавання тавараў.
"Але самая галоўная рэкамендацыя не адкладваць куплю аўтамабіля на апошні дзень — нават з улікам таго, што 28—30 чэрвеня 2011 года мытня будзе афармляць машыны на мяжы", — падкрэсліваецца ў паведамленні ДМК.
З пералікам ведамасных пунктаў мытнага афармлення, у якіх з 10 чэрвеня па 1 ліпеня зменены час працы мытных органаў, можна азнаёміцца на сайце ДМК (www.gtk.gov.by).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/44/7016
Текущая дата: 16.11.2024