Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі тэму супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі. У прыватнасці, размова ішла аб перспектывах удасканалення гэтых інтэграцыйных аб`яднанняў. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін. У цэнтры ўвагі была тэма эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку абмяркоўвалася пытанне крэдытнай падтрымкі для стабілізацыі валютнага рынку Беларусі.
Звязда
18 траўня 2011
Звязда
18 траўня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/46/6569
Текущая дата: 16.11.2024