Першы віцэ-прэм`ер РФ Ігар Шувалаў вітае рашэнне ўрада Кыргызстана стварыць міжведамасную камісію для вядзення перамоў аб ўваходжанні краіны ў Мытны саюз (МС) і Адзіную эканамічную прастору (АЭП) Беларусі, Казахстана і Расіі.
Тэкст рашэння, прынятага 11 красавіка, Шувалаву перадаў першы віцэ-прэм`ер Кыргызстана Амурбек Бабанаў, які знаходзіцца ў Маскве.
"Гэта важна, — цытуе Шувалава РІА Новости. — Тое, што сёння вы ўжо на ўзроўні ўрада прынялі адпаведнае рашэнне, — гэта бачны крок да ўзаемнай інтэграцыі".
Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера Расіі, гэты "чарговы крок Кыргызстана на шляху да інтэграцыі" будзе абмяркоўвацца 15 красавіка на пасяджэнні Інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС у Ялце.
Як паведамлялася раней, урад Кыргызстана 11 красавіка ўхваліў рашэнне аб пачатку працэдуры далучэння да МС і АЭП і зацвердзіў склад міжведамаснай камісіі па далучэнні. Камісія створана для перамоў аб уваходжанні "з улікам адчувальных для ўнутранага рынку краіны таварных пазіцый і сектараў эканомікі".
"Уваходжанне ў Мытны саюз патрэбна ў першую чаргу Кыргызстану. Уваходжанне ў арганізацыю ўмацуе знешнія межы краіны і палепшыць умовы жыцця і працы каля паўмільёна грамадзян Кыргызстана, якія працуюць у Расіі і Казахстане. Дасць Бог, і з 1 студзеня мы будзем у Адзінай эканамічнай прасторы", — заявіў падчас абмеркавання прэм`ер-міністр Алмазбек Атамбаеў.
Пры гэтым ён нагадаў, што Кыргызстан застанецца членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/47/5847
Текущая дата: 16.11.2024