Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністры краін ЕАЭС прынялі план барацьбы з COVID-19



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Еўразійскі міжурадавы савет 17-га ліпеня на пасяджэнні ў Мінску зацвердзіў комплексны план мерапрыемстваў у галіне аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19 у Еўразійскім эканамічным саюзе, 

"Плануецца абмен інфармацыяй, рэалізацыя ўзгодненага алгарытму рэагавання на ўспышкі інфекцыйных захворванняў, сумесная распрацоўка рэкамендацый па правядзенні лабараторных даследаванняў, - растлумачылі ў ЕЭК. - Намечаны сумесныя навуковыя даследаванні па забеспячэнні доступу да якасных, бяспечных, эфектыўных дыягнастычных сродкаў і вакцын, а таксама тэхнічных сродкаў для процідзеяння інфекцыйным захворванням".

Запланавана правядзенне сумесных вучэнняў спецыялістаў профільных арганізацый дзяржаў ЕАЭС для адпрацоўкі мер рэагавання на ўспышкі вядомых і новых інфекцыйных захворванняў, размяшчэнне афіцыйнай інфармацыі аб зарэгістраваных вытворцах медыцынскіх вырабаў, неабходных для барацьбы з небяспечнымі інфекцыямі.

"Рэалізацыя ўключаных у план мерапрыемстваў дапаможа ўмацаваць адзіны патэнцыял сістэмы аховы здароўя краін ЕАЭС, які будзе запатрабаваны ў саюзе не толькі ў барацьбе з COVID-19, але і іншымі інфекцыйнымі захворваннямі, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Выкананне сумесных мерапрыемстваў комплекснага плана будзе садзейнічаць прадухіленню магчымых будучых эпідэмій".

17 ліпеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/5/54676
Текущая дата: 15.11.2024