Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў якасці асновы для правядзення перагавораў адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Кыргызстанам аб парадку знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі Кыргызстана і грамадзян Кыргызстана на тэрыторыі Беларусі



Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 3 лістапада, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента.

3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/5/56767
Текущая дата: 25.11.2024