Белорусский портал в Казахстане

Каэфіцыенты для пераразмеркавання мытных пошлін паміж бюджэтамі краін Мытнага саюза могуць змяніцца на карысць Беларусі і Казахстана



Каэфіцыенты для пераразмеркавання імпартных мытных пошлін паміж бюджэтамі краін Мытнага саюза могуць быць зменены на карысць Беларусі і Казахстана, заявіў кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі Андрэй Бельянінаў.

Рэжым залічэння і размеркавання пошлін дзейнічае з 1 верасня мінулага года. Згодна з дамоўленасцямі краін Мытнага саюза імпартныя пошліны залічваюцца на адзіны рахунак, а затым размяркоўваюцца прапарцыянальна паміж бюджэтамі Беларусі, Казахстана і Расіі. У бюджэт РФ паступае 87,97% ад агульнага аб`ёму ўвазных пошлін, у бюджэт Казахстана — 7,33%, Беларусі — 4,7%.

Як заявіў Бельянінаў, трэба будзе падвесці вынікі па расшчапленні мытных плацяжоў на карысць тых ці іншых бюджэтаў за паўгода. "Напэўна, тады пойдзе размова пра нейкую карэкціроўку", — сказаў ён.

Кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі зазначыў, што тэхналагічна сітуацыя з залічэннем і пераразмеркаваннем мытных плацяжоў не выклікае ніякай трывогі, "усё адпрацавана". Паводле яго слоў, скарэктаваныя каэфіцыенты ўжо вызначаны, але рашэнне павінна прымаць Міністэрства фінансаў.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/51/4684
Текущая дата: 29.12.2024