Нягледзячы на ўскладненні паміж Масквой і Мінскам, беларускае кіраўніцтва ўзяло выразны курс на інтэграцыю ў сферы эканомікі з Расіяй, заявіў прэм`ер-міністр Уладзімір Пуцін 16 снежня падчас прамой лініі з расіянамі.
"Гаварыць пра тое, што Расія паводзіць сябе некарэктна, — такая пастаноўка пытання не мае пад сабой ніякіх падстаў. Як бы ў нас ні складваліся адносіны з беларускім кіраўніцтвам, а там іскрыць час ад часу, але я, напрыклад, ніколі асабіста не дазваляў сабе ніякіх выпадаў у адрас беларускага кіраўніцтва", — цытуе Пуціна РІА Новости.
"Трэба сказаць пра гэта шчыра: усё-такі беларускае кіраўніцтва ўзяло выразны, цвёрды курс на інтэграцыю ў сферы эканомікі з Расіяй. І, безумоўна, гэты выбар заслугоўвае падтрымкі і павагі", — падкрэсліў Пуцін, адказваючы на пытанне, чаму яму не падабаюцца любыя дзеянні кіраўніцтва Беларусі.
Паводле слоў прэм`ера, у Расіі з "велізарнай павагай" ставяцца да беларускага народа. "І ўсё, што робіцца Расіяй на працягу дзесяцігоддзяў для падтрымкі эканомікі, сацыяльнай сферы, робіцца ў інтарэсах беларускага народа. А робіцца шмат", — заявіў Пуцін.
Ён, у прыватнасці, нагадаў: пастаўляючы энерганосьбіты па "нікчэмных цэнах", Расія субсідзіравала эканомікі вельмі многіх рэспублік былога Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусі, на мільярды долараў. "І гэта не перабольшанне", — перакананы Пуцін.
Расійскі прэм`ер нагадаў пра нядаўнія дамоўленасці Мінска і Масквы аб тым, што Расія паставіць у Беларусь на працягу 2011 года 20-21 млн. тон сырой нафты без пошлін. "Гэта будзе каштаваць нашаму бюджэту 5 мільярдаў 300 мільёнаў долараў. Мы дамовіліся, праўда, аб тым, што ўсё, што будзе выпрацавана з гэтай нафты ў выглядзе нафтапрадуктаў, нам беларускі бок верне стопрацэнтна ў наш бюджэт", — сказаў ён.
Раней падчас прамой лініі Пуцін таксама заявіў, што Расія штогод недаатрымлівае 3 млрд. долараў з-за бяспошліннай пастаўкі ў Беларусь газу.
Нагадаем, Расія заявіла пра гатоўнасць адмяніць экспартныя пошліны на нафту для Беларусі 1 студзеня 2011 года, калі Мінск ратыфікуе ўсе дакументы па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Пры гэтым Беларусь згадзілася пералічваць Расіі ўвесь аб`ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, што збіраюцца на мяжы Мытнага саюза.
9 снежня ў Маскве Аляксандр Лукашэнка паабяцаў да канца гэтага года ратыфікаваць усе дакументы па фарміраванні АЭП.
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/55/3317
Текущая дата: 28.12.2024