Расея і Беларусь на гэтым тыдні правядуць перамовы аб памеры экспартнага мыта на нафтапрадукты.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў на Расейскім эканамічным і фінансавым форуме ў Нямеччыне, перадае РИА-Новости.
"Я думаю, на гэтым тыдні будуць перамовы на ўзроўні віцэ-прэм`ераў Сечын — Сямашка. Калі здолеюць дамовіцца, значыць, мы будзем у высокай ступені гатоўнасьці прыняць рашэньне аб падвышэньні экспартнага мыта", — сказаў Шаталаў.
Улады Расеі мяркуюць у сьнежні прыняць рашэньне аб падвышэньні экспартнага мыта на нафтапрадукты з 2011 году. Яно можа скласьці 85—90% ад экспартнага мыта на нафту. Пры гэтым Расея гатовая адмовіцца ад экспартнага мыта на нафту ў рамках адзінай эканамічнай прасторы — пры ўмове, што Беларусь будзе пералічваць у расейскі бюджэт экспартнае мыта на нафтапрадукты ў поўным аб`ёме.
Паводле Шаталава, пакуль застаецца нявырашаным пытаньне пра нафту, якая здабываецца ў Беларусі — ці яна ідзе на ўнутраны рынак, ці можа выкарыстоўвацца для вытворчасьці экспартаваных нафтапрадуктаў.
"Гэта праблемы замяшчэньня: Беларусь альбо сама спажывае гэтую нафту, і тады ўсё, што робіцца з расейскай нафты, ідзе на зьнешні рынак. Альбо яны замяшчаюць беларускую нафту і за кошт расейскай робяць нафтапрадукты, якія ідуць на ўнутраны рынак, а экспартуюць беларускія нафтапрадукты", — сказаў Шаталаў.
Ён адзначыў, што кошт пытаньня для Расеі складае прыкладна 1 мільярд даляраў.
28 лістапада ў эфіры тэлеканалу АНТ першы намесьнік прэм`ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Беларусі выгадней купляць вэнэсуэльскую нафту, чым расейскую са стоадсоткавым мытам.
"Мне часта журналісты задаюць пытаньне: а навошта праз акіян, празь некалькі мораў цягаць гэтую нафту? Гэта ж напэўна будзе даражэй. Я не магу сказаць усяго, але трэба адзначыць, што нам выгадней купляць вэнэсуэльскую нафту, чым расейскую са стоадсоткавым мытам", — сказаў Сямашка.
Паводле ягоных слоў, замена чыгуначнага транспарту на трубаправодны дазваляе з кожнай тоны нафты атрымліваць дадаткова да 30 даляраў.
29.11.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/57/3004
Текущая дата: 28.12.2024