Белорусский портал в Казахстане

Прыпынены рух цягнікоў у паведамленні з Казахстанам



У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Казахстан прынята рашэнне аб прыпыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Казахстана апавясціла аб прыпыненні руху міжнародных цягнікоў і бесперасадачных вагонаў.

Як паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, адмяняюцца і курсаваць не будуць:

* цягнік № 318/317 Баранавічы — Караганды адпраўленнем з Баранавічаў з 20 сакавіка, з Караганды — 24 сакавіка;
* бесперасадачныя вагоны Брэст — Караганды, якія курсіруюць у саставах цягнікоў № 650/318-317/649 адпраўленнем з Брэста з 20 сакавіка, з Караганды — з 24 сакавіка;
* бесперасадачны вагон Віцебск — Караганды, які курсіруе ў саставах цягнікоў № 605/318-317/602 адпраўленнем з Віцебска з 20 сакавіка, з Караганды — з 24 сакавіка;
* бесперасадачны вагон Гомель — Караганды, які курсіруе ў саставах цягнікоў № 83/318-317/55 адпраўленнем з Гомеля з 20 сакавіка, з Караганды — з 24 сакавіка;
* бесперасадачны вагон Магілёў — Караганды, які курсіруе ў саставах цягнікоў № 83/318-317/55 адпраўленнем з Магілёва з 20 сакавіка, з Караганды — з 24 сакавіка.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за змяненнямі ў графіку руху цягнікоў.

Актуальную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Сяргей Расолька
Звязда, 18 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/6/52082
Текущая дата: 15.11.2024