Прэзідэнт Беларусі 19 мая ў пачатку пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адзначыў, што пакуль неўрэгуляваным застаецца пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспартоўцы газу на агульным рынку ЕАЭС.
"Неўрэгуляваным застаецца пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспартоўцы газу на агульным рынку ЕАЭС. З канчатковым узаемапрымальным рашэннем мы не можам вызначыцца ўжо некалькі гадоў. Прытым што актуальнасць праблемы пастаянна ўзрастае. Сёння мы павінны знайсці патрэбны нам усім кансэнсус", - падкрэсліў беларускі лідар.
Гаворачы аб парадку дня пасяджэння, ён адзначыў, што яго галоўным пытаннем з`яўляецца прыняцце Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.
"Гэты дакумент - гэта адначасова і план дзеянняў па паглыбленні адносін, і своеасаблівы паваротны пункт на шляху аднаўлення і павышэння тэмпаў развіцця эканомік нашых краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Гэты дакумент - гэта адначасова і план дзеянняў па паглыбленні адносін, і своеасаблівы паваротны пункт на шляху аднаўлення і павышэння тэмпаў развіцця эканомік нашых краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што падрыхтоўка дакумента ішла складана, але ў цэлым бакам удалося выйсці на ўзгодненыя рашэнні па ўсіх напрамках паглыблення інтэграцыі. У сувязі з гэтым ён падзякаваў удзельнікам за канструктыўны падыход.
19 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
19 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/6/53596
Текущая дата: 26.12.2024