Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза правядуць кансультацыі па праблемных пытаннях у сферы дзяржаўных закупак.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках нарады старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча і членаў Калегіі (міністраў) ЕЭК Серыка Жумангарына і Гегама Варданяна з міністрам прамысловасці і гандлю Расіі Дзянісам Мантуравым.
"Абмеркаваны пытанні, звязаныя з забеспячэннем доступу прамысловай прадукцыі краін ЕАЭС да дзяржаўных (муніцыпальных) закупак Расійскай Федэрацыі ў сувязі з прыняццем пастановы ўрада РФ ад 30 красавіка 2020 года нумар 616 "Аб устанаўленні забароны на допуск прамысловых тавараў, якія паходзяць з замежных дзяржаў, для мэт ажыццяўлення закупак для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб, а таксама прамысловых тавараў, якія паходзяць з замежных дзяржаў, работ (паслуг), што выконваюцца (аказваюцца) замежнымі асобамі, для мэт ажыццяўлення закупак для патрэб абароны краіны і бяспекі дзяржавы", - праінфармавалі ў ЕЭК.
"Наконт гэтага ёсць звароты дзяржаўных органаў Беларусі і Казахстана, шэрага міністэрстваў, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Шмат зваротаў ад суб`ектаў гаспадарання. Бакі занепакоены тым, што пачатак прымянення пастановы нумар 616 у Расіі прывядзе да ўзнікнення новага гандлёвага бар`ера".
Паводле даных бакоў, ужо зафіксаваны адмовы ва ўдзеле ў дзяржаўных і муніцыпальных закупках на тэрыторыі Расіі. "І такую сітуацыю, як лічаць прадстаўнікі шэрага дзяржаў саюза і ЕЭК, трэба змяніць", - заявілі ў прэс-службе.
Прынята рашэнне разгледзець 2 ліпеня на кансультацыях з прадстаўнікамі дзяржаў ЕАЭС варыянты ўрэгулявання праблемных пытанняў.
"Гэта неабходна для ўстаранення магчымых перашкод на адзіным саюзным рынку і забеспячэння доступу суб`ектаў гаспадарання краін саюза да дзяржаўных закупак Расійскай Федэрацыі", - дадалі ў ЕЭК.
1 ліпеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
"Гэта неабходна для ўстаранення магчымых перашкод на адзіным саюзным рынку і забеспячэння доступу суб`ектаў гаспадарання краін саюза да дзяржаўных закупак Расійскай Федэрацыі", - дадалі ў ЕЭК.
1 ліпеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/6/54364
Текущая дата: 26.12.2024