Белорусский портал в Казахстане

Масква прапанавала Менску варыянт адмены экспартнага мыта на нафту



Міністэрства фінансаў Расеі згодна адмовіцца ад экспартнага мыта на сырую нафту для Беларусі ў абмен на атрыманьне ўсяго мыта, якое Беларусь будзе атрымліваць ад экспарту сваіх нафтапрадуктаў, заявіў намесьнік міністра Сяргей Шаталаў.

«Мы хочам атрымаць кампэнсацыю ад Беларусі. Варыянт — павелічэньне экспартнага мыта на нафтапрадукты, істотнае павелічэньне, з тым, каб яны пералічвалі нам у поўным аб’ёме ўсё экспартнае мыта на нафтапрадукты, якія будуць вывозіцца зь Беларусі… Цяпер стаўка мыта на нафтапрадукты — на ўзроўні 55% ад мыта на нафту, то бок мы датуем нафтаперапрацоўку. Мы ня хочам даваць гэтыя датацыі беларускім прадпрыемствам», — перадае словы Шаталава «Інтэрфакс».

19 кастрычніка 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/62/2360
Текущая дата: 26.12.2024