Белорусский портал в Казахстане

Юры Лужкоў зоймецца дэмакратызацыяй Расеі



Былы мэр Масквы Юры Лужкоў мае намер узначаліць грамадзкі рух, які будзе спрыяць выпрацоўцы дэмакратычных законаў.

Ю. Лужкоў: У нас сёньня грамадзтва мае недэмакратычныя законы - першае. І другое - у нас сёньня грамадзтва раскалолася, раскалолася вельмі грунтоўна, па ўсіх лініях.

Паводле яго слоў, рух будзе абапірацца на меркаваньне пэнсіянэраў і інтэлігенцыі, “якія лічаць, што сёньняшняя наша свабода абмежаваная”. Разам з тым Лужкоў адзначыў, што разумее наступствы свайго кроку, уключна з крымінальным перасьледам.

Ён таксама сказаў, што ня мае намеру пакідаць Расею нават у выпадку прымусу да эміграцыі пад пагрозай крымінальнага перасьледу.



Польскае радыё для замежжа
5 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/65/2151
Текущая дата: 26.12.2024