Афіцыйны Менск пазбавіўся аднаго з самых моцных сваіх лабістаў у Расеі — значны таваразварот Беларусі і Масквы трымаўся перадусім за кошт цёплых асабістых стасункаў Лужкова і Лукашэнкі.
Сёньня на загад прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева адпраўлены ў адстаўку доўгажыхар расейскай палітыкі 74-гадовы мэр Масквы Юрый Лужкоў. Пасьля 18 гадоў на пасадзе маскоўскага гораданачальніка Лужкоў быў адхілены з фармулёўкай "страта даверу", хоць яшчэ напярэдадні заяўляў, што добраахвотна сыходзіць не зьбіраецца.
У лепшыя часы аб`ём гандлю Беларусі з Масквой перавышаў 6 мільярдаў даляраў, што параўнальна з таваразваротам Беларусі з эканамічна разьвітымі дзяржавамі. Падчас крызісу гэты паказьнік быў зьменшаны ўдвая, аднак расейская сталіца застаецца буйнейшым пакупніком беларускай бульбы, сьвініны, ялавічыны, курынага мяса, малочнай прадукцыі, а таксама шынаў, аўта- і трактарнай тэхнікі, аўтобусаў і тралейбусаў.
Эканаміст Іван Анташкевіч мае досьвед працы ў Менскім гарвыканкаме і перакананы: зьмены ў калідорах маскоўскай улады істотна паўплываюць на далейшае разьвіцьцё двухбаковых адносінаў і, мяркуючы па ўсім, не на карысьць Беларусі:
"Зараз сытуацыя крайне ўскладнілася. Думаю, цяпер усё будзе залежыць ня столькі ад новага кіраўніцтва Масквы, колькі ад таго, якія адносіны будуць у прэзыдэнта і прэм`ера Расеі да наноў абранага ў чацьвёрты раз прэзыдэнта Беларусі, які, мяркуючы па тым, як працэс разьвіваецца, будзе прызнаны нелегітымным. Новае кіраўніцтва Масквы, відавочна, будзе іншым у адносінах да Лукашэнкі, бо, натуральна, гэта ўжо будзе стаўленік прэзыдэнта і прэм`ера Расеі. З улікам цяперашніх адносінаў, ускладненьне прынамсі для нас, у тым ліку — для гандлю. Сытуацыя досыць цікавая, бо дагэтуль паміж Масквой і Менскам было зялёнае сьвятло, чым актыўна карысталіся і Лукашэнка, і Лужкоў з Батурынай".
Згаданая Алена Батурына — жонка Юрыя Лужкова і адна з багацейшых жанчын сьвету. Адмыслоўцы лічаць, што менавіта бізнэс-актыўнасьць Батурынай прысьпешыла адстаўку маскоўскага гораданачальніка. У віну Лужкову перадусім ставяць непрыкрытае лабіраваньне інтарэсаў жонкі, чыя фірма "Интеко" мае значныя прэфэрэнцыі і атрымлівае самыя выгадныя замовы.
Карыстаючыся асаблівым стаўленьнем беларускіх уладаў, Батурына хутка заняла і самыя прывабныя кавалкі рынку ў Беларусі. У 2008 годзе ўхваленыя маскоўскай мэрыяй забудоўшчыкі, сярод якіх першая роля належыць фірма "Интеко", пачала будаваць жылыя дамы ўздоўж менскага праспэкту Дзяржынскага і ў мікрараёне Лябяжы. Таксама Батурына пачала ўзьвядзеньне першага ў Беларусі "хмарачоса ХХІ стагодзьдзя" на вуліцы Кальварыйскай у Менску — 32-павярховае збудаваньне вышынёй 133 мэтры мяркуецца завершыць праз год. Таксама яна абавязалася збудаваць блізу дзясятка сучасных гіпермаркетаў з падземнымі паркоўкамі, кінатэатрамі і рэстаранамі. Паколькі бальшыня праектаў Батурынай ужо рэалізуецца, то, як лічаць спэцыялісты, пасьля адстаўкі Лужкова наўрад ці трэба чакаць адтоку капіталу зь Беларусі. Аднак новыя кантракты застаюцца пад пытаньнем.
Дарэчы, у Беларусі "Интеко" мае прыярытэтнае права на пераабсталяваньне плястыкавымі крэсламі спартовых арэнаў. Былы спартовы тэлекамэнтатар Уладзімер Даўжэнка кажа, што дзеля гэтага ва Ўзьдзе быў нават зачынены завод, які выпускаў аналягічную прадукцыі — прычым, удвая таньней:
"Гэта так на 100%. Упэўнены, што гэта такая форма разьліку за падтрымку з боку Масквы. На адным "Дынама" як падняліся, а абавязалі ж усюды паставіць! Камандаў у нас дастаткова, і, калі палічыць усе лігі, памножыць на зьмяшчальнасьць стадыёнаў, то лічбы будуць завоблачныя. Дый ня толькі стадыёны: палацы спорту, крыты манеж, іншыя арэны — тавар вельмі хадавы".
Бізнэс "Интеко" пачаўся напачатку 1990-х зь невялікай вытворчасьці плястмасавых вёдзер і тазікаў. Але экспэрты перакананыя: звышпрыбытковая справа разьвівалася не без удзелу Лужкова — хімік паводле адукацыі, ён значную частку жыцьця аддаў менавіта плястмасе. Пасьля інстытуту працаваў навуковым супрацоўнікам у НДІ плястычных масаў, у Міністэрстве хімічнай прамысловасьці, кіраваў навукова-вытворчым аб`яднаньнем "Нафтахімаўтаматыка". Мае ганаровае званьне "Заслужаны хімік Расейскай Фэдэрацыі", аўтар паўсотні вынаходніцтваў у галіне хіміі.
Адстаўцы Юрыя Лужкова папярэднічала масіраваная атака расейскіх мэдыяў — дарэчы, неўзабаве пасьля аналягічных наездаў на Аляксандра Лукашэнку. Дарэчы, тыдзень таму Лукашэнка віншаваў сябра зь 74-м днём нараджэньня і спадзяваўся на далейшае ўмацаваньне двухбаковых кантактаў. А 45-годзьдзе Дзьмітрыя Мядзьведзева, які вырашыў лёс Лужкова, Лукашэнка папросту праігнараваў.
Радыё Свабода
28 верасня 2010
Ігар Карней

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/66/2084
Текущая дата: 16.11.2024