Аб гэтым паведаміла 14 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выступае за стварэнне на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза адзінага механізма абароны правоў спажыўцоў у сферы інтэрнэт-гандлю.
Адказваючы на пытанні журналістаў, начальнік упраўлення адзначыла, што ў МАРГ яшчэ не паступала ніводнай скаргі пра пакупкі, зробленыя на AliExpress. "Пры гэтым апошнім часам паступіла некалькі скаргаў ад грамадзян (не магу сказаць, што гэта вялікая колькасць), якія рабілі пакупкі на расійскіх сайтах, - адзначыла Іна Гаўрыльчык. - На сённяшні дзень гэта праблема для спажыўцоў, таму што гэта замежныя сайты, не зарэгістраваныя ў нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт. Заканадаўства Беларусі на такія сайты сваё дзеянне не распаўсюджвае".
Улічваючы гэту праблему, МАРГ агучыла на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзе некалькі тыдняў таму правоўдзіўся круглы стол, прысвечаны Сусветнаму дню абароны правоў спажыўцоў, прапанову выпрацаваць механізм узаемадзеяння дзяржаўных органаў па абароне правоў спажыўцоў у такіх сітуацыях.
Начальнік упраўлення ўдакладніла, што прадстаўнікі МАРГ выступалі з дакладам па інтэрнэт-гандлі. "Дарэчы, вопыт Беларусі прызнаецца даволі перадавым у гэтым напрамку з пункту гледжання правоў спажыўцоў, і ў час круглага стала было рэкамендавана Еўразійскай эканамічнай камісіі распаўсюдзіць яго (або, прынамсі, рэкамендаваць)", - рэзюмавала Іна Гаўрыльчык.
14 сакавіка 2019, Мінск
Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА
14 сакавіка 2019, Мінск
Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/7/47210
Текущая дата: 26.12.2024