Белорусский портал в Казахстане

Прэсавая служба Лукашэнкі тлумачыць выгады Мытнага зьвязу



Прэсавая служба кіраўніка Беларусі распаўсюдзіла паведамленьне, у якім тлумачыць выгады ад Мытнага зьвязу.

Некаторыя цытаты:

"Мыта на нафту і нафтапрадукты будзе зьнятае для Беларусі пасьля падпісаньня і ратыфікацыі нашай краінай усяго пакету дакумэнтаў па стварэньні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расеі і Казахстану. Адпаведнае рашэньне замацавана ў Пратаколе аб асобных часовых вынятках з рэжыму функцыянаваньня адзінай мытнай зоны Мытнага саюзу, які падпісаны адначасова з рашэньнем аб увядзеньні ў дзеяньне Мытнага кодэкса".

"Мыта на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будзе зьнятае аўтаматычна, незалежна ад таго, калі дакумэнты па АЭП падпішуць і ратыфікуюць Расея і Казахстан. Раней прапаноўвалася зьняць гэтыя мытныя пошліны для беларускага боку толькі пасьля падпісаньня і ратыфікацыі пакету дакумэнтаў па АЭП усімі краінамі-ўдзельніцамі Мытнага саюзу".

"Таксама замацаванае захаваньне да 1 ліпеня 2011 году дзеючага мыта на легкавыя аўтамабілі для фізычных асобаў. То бок іх рэгуляваньне нацыянальным заканадаўствам падоўжанае яшчэ амаль на год".

05.07.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/74/1298
Текущая дата: 15.11.2024