Аляксандар Лукашэнка выправіўся ў Маскву на перамовы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і прэм`ер-міністрам Уладзімерам Пуціным. Аднак на гэты момант ні Мядзьведзева, ні Пуціна ў расейскай сталіцы няма.
Дзьмітрый Мядзьведзеў бярэ ўдзел у двухдзённым паседжаньні Рады кіраўнікоў дзяржаў-сябраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце, а Ўладзімер Пуцін таксама з двухдзённым працоўным візытам знаходзіцца ў Парыжы, дзе ўдзельнічае ў адкрыцьці Расейскай нацыянальнай выставы.
У прэсавых службах прэзыдэнта і прэм`ер-міністра не сказалі нічога пэўнага адносна магчымай сустрэчы Мядзьведзева і Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам 11 чэрвеня. Аднак зь іншых крыніцаў стала вядома, што з расейскім прэм`ер-міністрам кіраўнік Беларусі можа сустрэцца сёньня позна ўвечары, а вось наконт аўдыенцыі ў Крамлі пытаньне застаецца адкрытым.
Асноўнай тэмай сустрэч у Маскве будуць пытаньні функцыянаваньня Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Парадак дня перамоваў таксама ўключае "шэраг актуальных пытаньняў двухбаковага беларуска-расейскага супрацоўніцтва", -- перадае БелаПАН.
7 чэрвеня Лукашэнка і Мядзьведзеў гутарылі па тэлефоне і дамовіліся "даручыць віцэ-прэм`ерам урадаў, якія курыруюць пытаньні Мытнага саюзу, падрыхтаваць да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў розныя кампрамісныя варыянты вырашэньня праблем, якія стрымліваюць эфэктыўнае функцыянаваньне гэтага саюзу і стварэньне адзінай эканамічнай прасторы".
"Лідэры Беларусі і Расеі адзіныя ў думцы, што гэтая сустрэча павінна быць максымальна канкрэтнай і выніковай. Яна заклікана стаць важным імпульсам у развіцьці інтэграцыйных пытаньняў з удзелам нашых краін", — паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Паводле прэс-службы Крамля, размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку. Падчас размовы "была пацьверджана дамоўленасьць прадоўжыць абмеркаваньне пытаньняў фармаваньня Мытнага саюзу ў сьвятле рашэньняў, прынятых Расеяй і Казахстанам падчас пасяджэньня вышэйшага органу Мытнага саюзу на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у Санкт-Пецярбургу 21 траўня гэтага году".
21 мая ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў Расеі, Беларусі і Казахстану падчас шматгадзінных перамоваў не змаглі ўрэгуляваць спрэчкі аб уступленьні ў сілу Мытнага кодэксу 1 ліпеня гэтага году. Уладзімер Пуцін зазначыў тады, што рознагалосьсі тычыліся аўтамабільнай і авіяцыйнай прамысловасьці, мыта, увозу тавараў фізычнымі асобамі для ўласных патрэб.
28 траўня ў Санкт-Пецярбургу прэм`ер-міністры Расеі і Казахстана дамовіліся аб увядзеньні Мытнага кодэксу Мытнага саюзу на двухбаковай аснове. Дакумэнт адкрыты для падпісаньня Беларусьсю. Кіраўнік беларускага ўраду на перамовы не прыехаў. Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея і Казахстан будуць уступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ўдваіх, калі Менск не далучыцца да дамоваў Мытнага саюзу.
1 чэрвеня на сустрэчы зь першым віцэ-прэм`ерам Расеі Ігарам Шувалавым у Менску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "Беларусь можа пайсьці на кампрамісныя рашэньні ў Мытным саюзе пры ўмове раўнапраўных і паважлівых адносінаў з боку іншых удзельнікаў".
11.06.2010 Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/81/952
Текущая дата: 27.12.2024