Белорусский портал в Казахстане

Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза на рыбу і рыбную прадукцыю (040/2016) уступіць у сілу з 1 верасня 2017 года



Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

Тэхрэгламент зацверджаны рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычніка 2016 года нумар 162 "Аб тэхнічным рэгламенце Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы рыбы і рыбнай прадукцыі".

Гэты тэхнічны рэгламент устанаўлівае абавязковыя патрабаванні бяспекі харчовай рыбнай прадукцыі і звязаныя з імі патрабаванні да працэсаў вытворчасці, захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і ўтылізацыі, а таксама да міркіроўкі і ўпакоўкі.

Тэхрэгламент ЕАЭС 040/2016 распаўсюджваецца на харчовую рыбную прадукцыю, што выпускаецца ў абарачэнне на тэрыторыі саюза. Азнаёміцца з тэкстам гэтага тэхнічнага рэгламенту можна на сайце ЕЭК або Дзяржстандарту.

28 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/9/38957
Текущая дата: 22.11.2024