Белорусский портал в Казахстане

Беларускае малако



Беларусь гатова скараціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію ў перыяд "вялікага малака"

Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра ў Вільнюсе.

Існуе дамоўленасць з міністрам сельскай гаспадаркі Расіі Аленай Скрыннік аб тым, што калі нейкі прадукт будзе залішнім на расійскім рынку, калі прадукцыя айчынных вытворцаў не раскупляецца, а закупляецца ў Беларусі, то інфармацыя аб гэтым будзе аператыўна паведамлена ў Мінсельгасхарч. "У гэтым выпадку мы будзем прымаць неабходныя меры, - сказаў Сямён Шапіра. - Пастаўкі некаторых тавараў можна будзе абмежаваць, а некаторых, якія запатрабаваны на расійскім рынку, павялічыць". Паводле слоў міністра, пакуль дыялог з расійскай калегай ідзе ў плённым рэчышчы. Так пракаменціраваў міністр сельскай гаспадаркі пытанне аб магчымасці паўтарэння мінулагодніх канфліктаў з пастаўкамі малочнай прадукцыі ў Расію.

У сувязі з магчымасцю зніжэння паставак беларускай прадукцыі на расійскі рынак цяпер разглядаецца пытанне аб закупках прадукцыі беларускіх вытворцаў у стабілізацыйны фонд, каб такая сітуацыя не паўплывала негатыўна на аб`ёмы вытворчасці, дадаў Сямён Шапіра.

30 красавіка, Вільнюс /Алена Прус - БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/90/581
Текущая дата: 26.12.2024