Аб гэтым заявіў 22 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Уладзімір Макей паведаміў аб прэтэнзіях з боку расійскіх чыноўнікаў да выкарыстання беларускімі прадпрыемствамі сыравіны з асобных еўрапейскіх краін, дзе вядзецца так званая вайна з помнікамі.
Уладзімір Макей растлумачыў, што ёсць адзіныя правілы, якія выкарыстоўваюцца ў розных інтэграцыйных аб`яднаннях, у тым ліку ЕАЭС: калі імпартаваная сыравіна прайшла пэўную перапрацоўку на тэрыторыі Беларусі, то гэты тавар з`яўляецца ўжо беларускім і можа пастаўляцца на рынак ЕАЭС.
"Лічым, што трэба выконваць тыя правілы, якія выпрацаваны. Мы дамовіліся з маім калегам, што такімі выпадкамі павінны займацца спецыялісты. Не трэба апавяшчаць пра іх, а трэба спакойна вырашаць іх на ўзроўні экспертаў, не дапускаючы шырокага тыражавання ў сродках масавай інфармацыі", - сказаў дыпламат.
Міністр адзначыў, што беларускаму боку не зразумелы выпадкі, калі добрая прадукцыя яго прадпрыемстваў называецца няякаснай. Нярэдка аказваецца, што структуры, якія правяралі прадукцыю, дапусцілі памылку.
"Але, на жаль, ніхто не просіць прабачэння і не публікуе абвяржэнняў. Такія рэчы, з нашага пункту гледжання, недапушчальныя", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сказаў, што салідарны з беларускім калегам. "Безумоўна, усё, аб чым дамаўляліся ў рамках ЕАЭС, трэба выконваць, - упэўнены ён. - Што датычыцца парушэнняў дзеючых правіл, вядома з гэтым трэба змагацца. Прычым змагацца павінны тыя, хто за гэта грошы атрымлівае, хто адказвае за гэту сферу нашага ўзаемадзеяння".
Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што расійскі бок не сумняваецца ў якасці беларускай прадукцыі. "Але, калі нашы суседзі з Захаду спрабуюць нелегальна ўкідваць сваю нізкаякасную прадукцыю насуперак уведзеным намі абмежаванням у адказ, трэба закрываць гэтыя каналы. І тады, напэўна, не будзе ніякіх непаразуменняў, звязаных з тым, што хтосьці пераблытаў якасную прадукцыю з нелегальна пастаўленай", - заявіў Сяргей Лаўроў.
22 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/10/37677
Текущая дата: 26.12.2024