Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка падпісаў указ № 445, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 4 лютага 2014 года № 64 "Аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да транспартных сродкаў".
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, змяненні і дапаўненні ў дакументы унесеныя з улікам тэрміналогіі, якая прымяняецца ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў", а таксама практыкі прымянення заканадаўства, звязанага з уплатай утылізацыйнага збору ў Беларусі.
Ва ўказе, у прыватнасці, прадугледжваецца норма, у адпаведнасці з якой уводзіцца ўтылізацыйны збор на транспартныя сродкі, дабудаваныя на тэрыторыі краіны, на базе шасі, дадзеных заказчыкам. На практыцы нярэдка бываюць сітуацыі, калі ўплата збору не робіцца. Тыповы выпадак — выраб транспартнага сродку па давальніцкай схеме па дагаворы падраду на базе шасі імпартнай ці беларускай вытворчасці (калі вытворца атрымлівае шасці для дапрацоўкі). Затым гатовы транспартны сродак перадаецца ад вытворцы да ўласніка. Паколькі ў гэтым выпадку адчужэння не адбываецца, то абавязацельства па ўплаце ўтылізацыйнага збору ў адпаведнасці з указам № 64 не ўзнікае.
Ад утылізацыйнага збору вызваляюцца транспартныя сродкі, што ўвозяцца ў Беларусь і звернутыя ва ўласнасць дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама пастаўляюцца ў якасці замежнай бязвыплатнай ці міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
"Дакумент удакладняе заканадаўства, звязанае з уплатай утылізацыйнага збору, і дазволіць палепшыць сістэму адміністравання такога збору ў Беларусі", — зазначаюць у прэс-службе прэзідэнта.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2015
Мінск, 30 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/11/33101
Текущая дата: 23.11.2024