Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан падпішуць дагавор аб лізінгу беларускіх тавараў



Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 288 ад 8 красавіка, апублікаванай на Нацыянальным правым інтэрнэт-партале.

Дакументам ухвалены ў якасці асновы для правядзення перамоў праект дагавора паміж урадам Беларусі і акцыянерным таварыствам "СК Лізінг" (Рэспубліка Казахстан) аб даванні ў Казахстан тавараў, вырабленых у Беларусі, на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу). 

Урад вызначыў ЗАТ "БТА Банк" банкам-агентам па выкананні ўмоў дагавора. Банку належыць выплата ўзнагароджання ў памеры не большай як 0,02% сумы, што падлягае кампенсацыі Беларуссю, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты. 

Міністэрству прамысловасці і Міністэрству фінансаў пасля падпісання дагавора даручана забяспечыць яго рэалізацыю.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/12/30527
Текущая дата: 23.11.2024