Як паведамілі ў прэс-службе ЕЭК, пасяджэнні падкамітэтаў адбыліся пад старшынствам часовага выканаўцы абавязкаў дырэктара дэпартамента транспарту і інфраструктуры ЕЭК Яржана Нурахметава.
Профільныя транспартныя падкамітэты Кансультацыйнага камітэта па транспарце і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) на мінулым тыдні абмеркавалі ў пасёлку Баравое (Акмалінская вобласць, Казахстан) транспартную палітыку ў межах дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).
Спецыялісты абмеркавалі пытанні, якія тычацца падрыхтоўкі Асноўных кірункаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай транспартнай палітыкі. Распрацоўшчыкам адпаведных дакументаў з`яўляецца казахстанскі бок.
Члены падкамітэта па грамадзянскай авіяцыі адзначылі, што неабходна правесці даследаванні ў галіне фарміравання агульнага рынку паслуг паветранага транспарту. У межах гэтай працы плануецца прадставіць навуковае заключэнне аб праблемах, якія перашкаджаюць развіццю авіяперавозак у межах ЕАЭС.
Удзельнікі пасяджэння падкамітэта па чыгуначным транспарце сышліся ў меркаванні, што неабходна ўніфікаваць парадак выдачы сертыфікатаў бяспекі на чыгуначным транспарце. Адпаведны дакумент, як было вызначана, падрыхтуе Казахстан.
Профільныя спецыялісты разгледзелі праект міжнароднага дагавора аб суднаходстве, распрацоўка якога ляжыць на расійскім боку. Надалей гэты дакумент яшчэ будзе ацэнены экспертамі ў межах пасяджэнняў падкамітэта па водным транспарце.
Нагадаем, дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза быў падпісаны 29 мая гэтага года краінамі — удзельніцамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. ЕАЭС прадугледжвае свабоду руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы ўнутры саюза, правядзенне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў розных галінах эканомікі.
Мяркуецца, што дагавор аб стварэнні ЕАЭС набудзе моц 1 студзеня 2015 года.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/13/27318
Текущая дата: 23.11.2024