Такое меркаванне выказаў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў у час прамой лініі ў газеце "Рэспубліка".
"Дэвальвацыя нацыянальных валют у Расіі, Украіне і Казахстане, безумоўна, паўплывала на ўзровень экспартнай канкурэнтаздольнасці нашых тавараў на гэтых рынках. Але гэта ніякім чынам не значыць, што мы таксама павінны праводзіць дэвальвацыю ў сябе. Па многіх прычынах. Адна з іх трывіяльная: у 2011 годзе ў расіян і казахаў не было гіперінфляцыі, выкліканай дэвальвацыяй", - адзначыў міністр.
Другая прычына, паводле яго слоў, у тым, што ў гэтых краінах свае эканамічныя ўнутраныя ўмовы, якія фарміруюць курсавую палітыку. "У іх свая палітыка па працэнтных стаўках, стаўцы рэфінансавання, якую яны праводзяць зыходзячы з іх макраэканамічных параметраў. Напрыклад, у Расіі ёсць фонд нацыянальнага рэзерву, які фарміруецца за кошт нафтавых даходаў, а ў нас - няма. У Расіі ёсць істотная доля ў даходах кансалідаванага бюджэту ад нафты і яе экспарту, у нас - іншая структура фарміравання бюджэту", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў. Таму "слепа прытрымлівацца валютных тэндэнцый краін-партнёраў" міністр лічыць немэтазгодным. "У нас сваё ўнутранае асяроддзе i свае магчымасці ў рамках валютнай, крэдытнай, бюджэтнай палітыкі", - растлумачыў ён.
"Калі за кошт аслаблення валют у суседзяў адбываецца зніжэнне канкурэнтаздольнасці нашых тавараў, то выхад адзін - працаваць над сваімі затратамі. Таму што для вытворчасці, бізнесу ў цэлым эфект ад зніжэння затрат на 1 працэнт эквівалентны эфекту ад трохпрацэнтнай дэвальвацыі. Логіка простая: не знешнія меры, а ўнутраная работа кампаніі дае магчымасць канкурыраваць у новых умовах", - лічыць кіраўнік ведамства.
Адказваючы на пытанне аб прагнозе курсу долара на канец года, міністр падкрэсліў, што Мінэканомкі не прагназуе курс, гэтым займаецца Нацыянальны банк. "Але пакуль, наколькі я ведаю, афіцыйна яго не пераглядалі", - дадаў ён.
Яшчэ адзін чытач газеты пацікавіўся ў Мікалая Снапкова, ці адбудзецца пасля ЧС-2014 па хакеі дэнамінацыя. Міністр у адказ прывёў словы кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай. "Яна сказала, што дэнамінацыя - гэта чыста тэхнічнае мерапрыемства, якое найбольш зручнае ў той час, калі ёсць стабільнасць на валютным рынку і стабільнасць з пункту гледжання інфляцыі. Таму Нацбанк проста будзе чакаць зручнага моманту і аб`явіць пра гэта. Але, паверце, гэта не адбудзецца за адзін дзень, вас папярэдзяць задоўга. Усё будзе спакойна і без ажыятажу", - адзначыў міністр.
БЕЛТА, 30 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/14/26171
Текущая дата: 23.11.2024