Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Еўразійства: ад дыялогу да ўзаемадзеяння"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што правядзенне гэтага форуму ў сучасных умовах мае асаблівую актуальнасць. "На працягу апошніх дзесяцігоддзяў шырокі маштаб набылі інтэграцыйныя працэсы ў самых розных рэгіёнах нашай планеты. Існаваць паасобку ў свеце, які дынамічна змяняецца, даволі складана нават моцным дзяржавам, што сведчыць аб важнасці ўзаемадзеяння паміж краінамі. У найбольшай ступені гэта датычыцца постсавецкай прасторы, на якой маладыя незалежныя дзяржавы, пераадольваючы дэзынтэграцыйныя тэндэнцыі, ствараюць новыя формы і структуры супрацоўніцтва", - гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за дваццацігадовы перыяд сумеснымі намаганнямі ўдалося дасягнуць значных вынікаў у паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй. Цеснае партнёрства ў рамках Мытнага саюза стала асновай пераходу трохбаковага ўзаемадзеяння ў якасна новае вымярэнне - стварэнне паўнацэннага Еўразійскага эканамічнага саюза, які прызначаны садзейнічаць больш поўнай рэалізацыі вялікага патэнцыялу Еўразійскага рэгіёна. "Наша задача - стварыць умовы для свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы для павышэння ў канчатковым выніку ўзроўню жыцця грамадзян трох краін", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што дыскусійная пляцоўка канферэнцыі стане дадатковым канструктыўным элементам у абмеркаванні перспектыў еўразійскай інтэграцыі.

11 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/15/25371
Текущая дата: 23.11.2024