Белорусский портал в Казахстане

Кантрольныя органы МС праводзяць праверку парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Кантрольныя органы Беларусі, Расіі, Казахстана праводзяць праверку фінансавага кантролю выканання Пагаднення аб устанаўленні і прымяненні ў Мытным саюзе парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін.

Цяпер эксперты з трох краін праводзяць праверку ў Беларусі, яны будуць працаваць у Мінску да 11 верасня. Пасля гэтага на працягу месяца аналагічныя праверкі адбудуцца ў Маскве і Астане.

Такія праверкі ўваходзяць у лік сумесных мерапрыемстваў Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў СНД (ВОФК). Гэтыя мерапрыемствы ўключаны ў план работы савета на 2012-2013 гады.

Аб тым, як працаваў гэты орган СНД за апошні год, а таксама экспертная група па ключавых нацыянальных паказчыках і група па распрацоўцы стандартаў дзяржаўнага фінансавага кантролю (аўдыту), ішла размова на пасяджэнні савета ВОФК 5-6 верасня ў Астане. На ім з дакладам выступіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Якабсон.

На сесіі савета абмяркоўвалася тэма ролі і месца вышэйшых органаў фінансавага кантролю ў аўдыце выкарыстання сродкаў, што выдзяляюцца на падтрымку сельскагаспадарчых вытворцаў. Выступаючы перад удзельнікамі савета, старшыня КДК Беларусі праінфармаваў калег, як наладжаны кантроль за работай аграпрамысловага комплексу, як выконваюцца інтарэсы дзяржавы ў гэтай сферы і ацэньваецца эфектыўнасць выкарыстання дзяржпадтрымкі. Кіраўнік ведамства адзначыў, што ў гэтай рабоце выкарыстоўваюцца розныя кантрольныя функцыі, у тым ліку праверкі, папераджальны кантроль і маніторынгі. Па іх выніках выпрацоўваюцца прапановы па ўдасканаленню заканадаўства, прымяненню мер адказнасці да парушальнікаў. Такія меры даюць магчымасць прадухіліць неабгрунтаванае расходаванне сродкаў дзяржпадтрымкі, адзначыў Аляксандр Якабсон. Ён агучыў шэраг канкрэтных праверак, праведзеных за апошні час у гэтай сферы: аўдыт парадку планавання затрат на выкананне меліярацыйных работ, кантроль за выкананнем умоў аказання дзяржпадтрымкі, захоўваннем ураджаю і перапрацоўкай сельгаспрадукцыі.

Адначасова старшыня КДК адзначыў, што ў аграпрамысловым комплексе Беларусі за апошнія гады пры падтрымцы дзяржавы праведзены глыбокія пераўтварэнні. Для яго эфектыўнага функцыянавання створана магутная матэрыяльна-тэхнічная база і камфортнае сацыяльнае асяроддзе. Гэта дало магчымасць не толькі забяспечыць харчовую бяспеку краіны, але і значна павялічыць экспарт гэтай прадукцыі.

У рабоце XІІI сесіі савета прынялі ўдзел кіраўнікі кантрольных органаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Украіны, Таджыкістана.

Савет кіраўнікоў ВОФК дзяржаў - удзельніц СНД створаны ў лістападзе 2000 года ў мэтах забеспячэння ўзаемадзеяння вышэйшых кантрольных органаў у галiне ўдасканалення дзяржаўнага фінансавага кантролю, садзейнічання правядзенню сумесных і паралельных кантрольных мерапрыемстваў, павышэнню кваліфікацыі кадраў, абмену вопытам у сферы метадалогіі і методыкі ажыццяўлення дзяржаўнага фінансавага кантролю.

6 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/19/23324
Текущая дата: 23.11.2024