Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы са спікерам парламента (Жагорку Кенеша) Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым.
"Кыргызстан для Беларусі - блізкая, дружалюбная краіна. Нягледзячы на далёкую адлегласць, мы заўсёды адчуваем падтрымку адзін аднаго і рады таму, што паміж нашымі краінамі складваюцца такія адносіны. У бягучым годзе мы адзначылі 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін. За гэтыя гады мы прайшлі дастойны шлях у развіцці дружбы паміж нашымі краінамі. Узаемадзеянне развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках", - сказала Наталля Качанава.
Спікер падкрэсліла, што Беларусь і Кыргызстан даволі эфектыўна супрацоўнічаюць у АДКБ, СНД, ЕАЭС. "У нас абсалютна падобныя напрамкі ва ўзаемадзеянні, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - Мы разумеем сёння тую сітуацыю, якая складваецца ў цэлым у свеце, і ролю такіх арганізацый, як ШАС, БРІКС. І, вядома, мы хочам стаць паўнацэннымі ўдзельнікамі гэтых арганізацый і ўдзячны вам за падтрымку па ўступленні нашай краіны ў ШАС".
5 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
5 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/2/71150
Текущая дата: 26.12.2024