Белорусский портал в Казахстане

"Беллегпрам" пашырае супрацоўніцтва з Кыргызстанам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Эрбол Султанбаеў наведаў канцэрн "Беллегпрам".

У час рабочай сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё кааперацыйных сувязей з прадпрыемствамі Кыргызстана, закупку шэрсці ў гэтай краіне, удзел у праектах па стварэнні тэкстыльнай фабрыкі і будаўніцтве гарбарнага завода ў Бішкеку, пастаўку тканін "Камволя" для шыцця школьнай формы навучэнцам Прэзідэнцкага ліцэя "Акылман".

Пасол таксама азнаёміўся з прадукцыяй прадпрыемстваў "Беллегпрама". Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна прадставіла ганароваму госцю навінкі трыкатажнай, швейнай, тэкстыльнай і гарбарна-абутковай галін легпрама.

4 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/2/72939
Текущая дата: 25.12.2024