Белорусский портал в Казахстане

У Мытным саюзе павышаны стаўкі ўвазной мытнай пошліны на трубаўкладчыкі з 5 працэнтаў да 10 працэнтаў ад мытнага кошту



Такое рашэнне прынята Калегіяй Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Рашэнне датычыцца трубаўкладчыкаў грузападымальнасцю менш чым 90 т, у тым ліку ў паўночным выкананні.

"Гэта рашэнне накіравана на падтрымку вытворцаў дарожна-будаўнічай тэхнікі ва ўмовах росту імпарту, - сказаў міністр па гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў. - Аб`ём імпарту трубаўкладчыкаў у 2012 годзе вырас на 16,5 працэнта, а ў студзені-сакавіку 2013 года - ужо на 80,9 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам 2012 года".

Рашэнне ўступае ў сілу праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

15 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/20/22738
Текущая дата: 23.11.2024