Прадстаўнік ЕЭК падкрэсліў, што размова ідзе пра ўрэгуляванне пытання паміж прадстаўнікамі бізнесу, а ўсе заканадаўчыя працэдуры праведзеныя — застаецца іх выконваць.
Для таго каб Беларусь магла адтэрмінаваць увядзенне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці" на дзяржаўным узроўні, афіцыйнаму Мінску неабходна накіраваць аргументаваны ліст у адрас Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Аб гэтым 24 чэрвеня журналістам паведаміў начальнік аддзела распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Андрэй Палазкоў, які ў гэты дзень удзельнічаў у форуме прадпрымальнікаў, арганізаваным РГА "Перспектыва".
Ён не выключыў, што камісія звернецца да ўпаўнаважаных органаў бакоў па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю і нагляду, каб яны ў межах маніторынгу падалі інфармацыю ў ЕЭК пра тое, як рэалізуецца тэхнічны рэгламент.
"Наколькі я зразумеў, у Беларусі наконт гэтага была прынятая нейкая пастанова органаў улады (маецца на ўвазе сумесная пастанова Мінгандлю, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарча і Дзяржстандарта, якая да 1 ліпеня 2014 года спрашчае сертыфікацыю для прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку. — БелаПАН.), — сказаў чыноўнік. — Але калі мы паглядзім пагадненне адзіных прынцыпаў і правілаў тэхнічнага рэгулявання ў Беларусі, Казахстане і Расіі, то там гаворыцца, што пры ўваходжанні ў сілу тэхрэгламента перастаюць дзейнічаць патрабаванні, устаноўленыя заканадаўствам дзяржаў — членаў МС, прадукцыя выпускаецца ў абарачэнне пры праходжанні ёю працэдуры пацвярджэння адпаведнасці. Ніводны з бакоў не можа сваім рашэннем адмяняць рашэнне ЕЭК аб тым, што дазваляецца выпускаць прадукцыю без такога пацвярджэння. Гэта некалькі не адпавядае заканадаўству Мытнага саюза".
Паводле слоў Палазкова, для таго, каб атрымаць рэальную адтэрміноўку ў наднацыянальнага органа, афіцыйны Мінск павінен накіраваць ліст з указаннем прычын і падстаў такой просьбы. Камісія вывучыць запыт у рамках сваіх паўнамоцтваў і выпрацуе пэўныя рэкамендацыі.
БелаПАН
25 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/21/21811
Текущая дата: 31.12.2024