Еўразійская эканамічная камісія прыпыняе ўваходжанне ў сілу рашэння аб увядзенні спецыяльнай ахоўнай пошліны на зернеўборачныя камбайны, што ўвозяцца на тэрыторыю Мытнага саюза.
"У Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) паступіў ліст прэм`ер-міністра Рэспублікі Казахстан Серыка Ахметава ад 4 ліпеня 2013 года з прапановай вынесці на разгляд Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў пытанне пра адмену рашэння Калегіі ЕЭК ад 25 чэрвеня 2013 года "Аб прымяненні спецыяльнай ахоўнай меры шляхам увядзення спецыяльнай пошліны ў дачыненні да зернеўборачных камбайнаў і модуляў зернеўборачных камбайнаў, што ўвозяцца на адзіную мытную тэрыторыю Мытнага саюза", — паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на ЕЭК.
"У сувязі з гэтым ўваходжанне ў сілу рашэння аб пошліне прыпыняецца да разгляду гэтага пытання Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам", — дапоўнілі ў ЕЭК.
Як раней паведамлялася, у канцы чэрвеня 2013 года ЕЭК для абароны вытворцаў краін Мытнага саюза прыняла рашэнне аб увядзенні ўказанай пошліны з 25 ліпеня тэрмінам на тры гады, да 14 сакавіка 2016 года. Пры гэтым імпартная стаўка да 14 сакавіка 2014 года была ўстаноўлена ў памеры 26,7% ад мытнага кошту, з 15 сакавіка 2014 года па 14 сакавіка 2015 года — 26,2%, з 15 сакавіка 2015 года па 14 сакавіка 2016 года — 25,7%.
Рашэннем калегіі ЕЭК ад 25 снежня 2012 года была ўстаноўлена папярэдняя спецыяльная ахоўная пошліна на зернеўборачныя камбайны і модулі зернеўборачных камбайнаў у памеры 27,5% ад мытнага кошту. Аналіз атрыманай падчас правядзення расследавання інфармацыі дазваляе зрабіць выснову пра наяўнасць падстаў для прымянення спецыяльнай ахоўнай меры — рэзкага росту імпарту і нанесенага ўрону галіне эканомікі Мытнага саюза.
У 2009—2011 гадах аб`ём імпарту зернеўборачных камбайнаў у краіны МС у абсалютных паказчыках вырас на 19,1%, а ў першым паўгоддзі 2012 года ў параўнанні з першым паўгоддзем 2011-га — на 92,9%. Гэта прывяло да зніжэння аб`ёму вытворчасці зернеўборачных камбайнаў на 14,4%, падзення аб`ёмаў іх продажу на 43,4% і росту таварных запасаў на 67,4%. У выніку доля вытворцаў камбайнаў на рынку МС скарацілася на 14,3 працэнтнага пункта, а даход — у 3,6 разу.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/21/22021
Текущая дата: 31.12.2024