Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным палітызаваць працэсы ў развіцці АЭП



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 25 красавіка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым.

"Што датычыцца Казахстана, мы з вамі і з Расіяй ужо стварылі, я спадзяюся, вельмі перспектыўную арганізацыю, якая дапаможа і дзяржавам, і людзям, што жывуць у гэтых краінах. Я абсалютна згодны з Нурсултанам Назарбаевым, што ні ў якім разе нельга палітызаваць працэсы ў гэтай арганізацыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ды мы і не спяшаемся, спакойна вырашаем тыя праблемы, якія сёння ёсць. Калі мы іх вырашым, тады, сапраўды, не выстаўляючы нейкія агароджы, можам рухацца далей, асвойваючы новыя працэсы і вырашаючы новыя праблемы, якія будуць узнікаць".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што АЭП у яе цяперашнім выглядзе ўжо дае вынікі, у тым ліку ў плане павелічэння аб`ёмаў двухбаковага супрацоўніцтва. Так, па выніках 2012 года тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў амаль $1 млрд. "Мы калісьці марылі аб гэтым, а сёння ён ужо ёсць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Серык Ахметаў сказаў, што на 29 мая ў Казахстане запланавана правядзенне сустрэчы на вышэйшым узроўні ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, на якой будуць абмеркаваны працэсы інтэграцыі, што інтэнсіўна развіваюцца. Ён згадзіўся з меркаваннем, што спачатку неабходна "пабудаваць першы паверх" у гэтай інтэграцыі, а потым паслядоўна і паступальна рухацца далей.

25 красавіка 2013 Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/23/20828
Текущая дата: 31.12.2024