Белорусский портал в Казахстане

Новы закон аб мытным рэгуляванні ў Беларусі павінен уступіць у сілу з 1 студзеня 2014 года



Аб гэтым паведаміў 17 мая старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзе быў прыняты ў першым чытанні гэты законапраект.

Часавыя тэрміны ўступлення ў сілу закона аб мытным рэгуляванні не вызначаны. "Але мы лічым, і гэта ўзгоднена з усімі зацікаўленымі, што закон павінен уступаць у сілу з 1 студзеня 2014 года", - сказаў Аляксандр Шпілеўскі, адказваючы на пытанні дэпутатаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што законапраект не звязаны з прыняццем пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Мытны кодэкс Мытнага саюза, які цяпер рыхтуецца. "Праект закона аб мытным рэгуляванні грунтуецца толькі на тых пытаннях мытнай справы, якія Мытным кодэксам МС аднесены да кампетэнцыі нацыянальных заканадаўстваў краін МС. Гэтыя пытанні ніяк не перасякаюцца з Мытным кодэксам Мытнага саюза", - сказаў Аляксандр Шпілеўскі.

Старшыня ДМК таксама растлумачыў, што ў Мытны кодэкс МС плануецца ўнесці 211 паправак. "Мы ўдзельнікі гэтага працэсу, і там няма паправак, якія б закраналі наш закон". - удакладніў ён.

Структурна праект закона складаецца з 8 раздзелаў, 48 глаў і 269 артыкулаў, якія змяшчаюць асноўныя палажэнні аб мытным рэгуляванні у Беларусі, вызначаюць сістэму мытных органаў, іх асноўныя функцыі і правы, прававы статус службовых асоб мытных органаў, а таксама гарантыі належнага выканання імі сваіх службовых абавязкаў. Прыняцце гэтага закона дасць магчымасць значна скараціць колькасць дакументаў, якія неабходны для рэгістрацыі мытных дэкларацый. Будуць створаны больш празрыстыя і спрыяльныя ўмовы для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці пры мытным дэклараванні і выпуску тавараў.

17 мая 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/23/21173
Текущая дата: 31.12.2024