Белорусский портал в Казахстане

Аб`яднаная калегія мытных службаў краін Мытнага саюза ў 2013 годзе плануе завяршыць пад эгідай Еўразійскай эканамічнай камісіі падрыхтоўку дапаўненняў і змяненняў у Мытны кодэкс МС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

"Два гады работы паказалі неабходнасць унясення такіх дапаўненняў з улікам скарачэння кантрольнай нагрузкі на суб`ектаў гаспадарання, паскарэння руху тавараў, арганізацыі кантролю пасля выпуску тавараў у свабоднае абарачэнне, - адзначылі ў ДМК. - У перагаворах па змяненню норм кодэкса неабходна зыходзіць з таго, што сіла Мытнага саюза - у адзінстве падыходаў у пытаннях мытнай справы". Вынікі функцыянавання Мытнага саюза, разуменне напрамкаў далейшай работы па паглыбленню эканамічнай інтэграцыі і разлікі інтэграцыйнага эфекту ад з`яўлення дзеяздольнага эканамічнага саюза ўсяляюць упэўненасць у хуткім з`яўленні на сусветнай арэне моцнага іграка, які ставіць перад сабой маштабныя задачы і ўмела рэалізуе іх, падкрэслілі ў камітэце.

Для мэт мытнага рэгулявання на адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза распрацаваны і прыняты 25 міжнародных дагавораў, 110 рашэнняў Камісіі Мытнага саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіі. Рэалізуюцца сумесныя праграмы і праекты, у першую чаргу інфармацыйна-тэхналагічныя, што дае магчымасць улічваць і кантраляваць тавары, якія перамяшчаюцца праз мытныя граніцы Мытнага саюза, дэклараваць іх загадзя і ў электроннай форме.

Дзяржаўны мытны камітэт таксама выпрацаваў комплекс мер, якія накіраваны на стымуляванне дзелавой актыўнасці, развіццё прадпрымальніцтва, павышэнне яго ўкладу ў фарміраванне эканамічнага росту дзяржавы. Мытная сістэма гатова да адкрытага дыялогу і прымае ўсе магчымыя меры для актыўнага садзейнічання ў рэалізацыі Дырэктывы нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Напярэдадні Міжнароднага дня мытніка, які адзначаецца 26 студзеня, у Дзяржаўным мытным камітэце падкрэслілі, што галоўнай задачай мытнай службы Беларусі з`яўляецца інтэграцыя ў сусветную мытную сістэму. Гэта неабходна для вывучэння і прымянення перадавога вопыту ў галіне мытнага адміністравання, удасканалення мытнага заканадаўства, укаранення эфектыўных тэхналогій і метадаў мытнага афармлення і кантролю, падрыхтоўкі высокапрафесійных кадраў.

21 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/25/19070
Текущая дата: 27.11.2024