Такую думку выказала 2 лістапада падчас відэабрыфінгу на сайце www.sоуuz.bу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Валянціна Лявоненка.
Задачы камісіі засталіся ранейшымі
"Змяніўся і склад камісіі, і кіраўніцтва, — разважае нанова абраны дэпутат парламента. — Таму, з аднаго боку, змянілася ўсё. Але тыя пытанні, задачы, якія павінна вырашаць камісія, засталіся ранейшымі. Мы, як і раней, будзем займацца развіццём на парламенцкім узроўні ўзаемадзеяння з рознымі краінамі. А склад камісіі, на маю думку, толькі пакуль новы. З часам усе прызвычаяцца да сваіх абавязкаў і будуць нармальна працаваць". Аднак не трэба забываць, нагадала Валянціна Лявоненка, і аб тым, што дэпутаты займаюцца заканатворчай дзейнасцю па ўсіх кірунках, а значыць, праца не будзе абмяжоўвацца толькі профільнымі законапраектамі.
Аб узаемадзеянні з Еўропай
"Наша ўзаемадзеянне з парламентамі еўрапейскіх краін залежыць ад таго, якую агульную пазіцыю выпрацоўваюць еўрапейскія структуры, — лічыць парламентарый. — Дэпутаты тых краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, вельмі прытрымліваюцца "лініі партыі", установак чыноўнікаў з ЕС. Таму ў гэтай сітуацыі мяч на баку еўрапейцаў: наколькі яны гатовы выявіць самастойнасць і зацікаўленасць у стасунках з нашым парламентам. Пазіцыя, якую займаюць афіцыйныя інстытуты Еўрапарламента, перашкаджае развіццю нашых адносін. А яны павінны развівацца, бо і мы, і еўрапейскія дэпутаты прадстаўляюць інтарэсы грамадзян. Мы гатовы весці любы дыялог, калі ён накіраваны на рух наперад, на развіццё. Але як можна размаўляць, калі выстаўляюцца ўльтыматумы? Адносіны трэба будаваць на раўнапраўнай аснове, узаемапавазе".
З`яўленне Еўразійскага парламента — лагічна
Валянціна Лявоненка сцвярджае, што Мытны саюз дзейнічае, што заканадаўства ў ім паспяхова развіваецца. "Наступны крок — напоўніць Адзіную эканамічную прастору не толькі адзінай базай эканамічнага ўзаемадзеяння, але распрацаваць сацыяльную, культурную, адукацыйную і іншыя сферы. Перспектывы вялікія, але ў кожнага свая хуткасць. Інтэграцыя Беларусі і Расіі ўжо вельмі глыбокая. Пра Казахстан такога сказаць пакуль нельга. Адзіная эканамічная прастора — гэта добрая перспектыва для далейшага аб`яднання ў Еўразійскі эканамічны саюз. Калі сказалі "А", то трэба казаць і "Б". Па логіцы аб`яднання, на пэўным этапе мы абавязкова выйдзем на неабходнасць стварэння агульнага парламента. Але да гэтага трэба падрыхтаваць базу, якая будзе рэгулявацца такім парламентам. Прыйсці да яго мы павінны. Іншае пытанне, наколькі хутка гэта адбудзецца".
Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 3 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/28/17314
Текущая дата: 24.11.2024