Мытны саюз можа зняць забарону на паўторнае выкарыстанне шклатары: грамадскія арганізацыі Беларусі, Расіі і Казахстана заклікаюць усе зацікаўленыя бакі падтрымаць зваротную бутэльку.
Нагадаем, што зацверджаным 16 жніўня тэхнічным рэгламентам Мытны саюз гэтых трох краін забараніў паўторна выкарыстоўваць шкляныя бутэлькі для разліву алкагольных напояў і дзіцячага харчавання. Гэта азначала, што з 1 ліпеня наступнага года вытворцы не змаглі б збіраць і паўторна выкарыстоўваць амаль усе віды шкляной тары. Да чаго гэта магло б прывесці?
Для нашай краіны забарона на паўторнае выкарыстанне шклатары — да росту выкідаў вуглякіслага газу на 50-60 тысяч тон у год і да павелічэння адходаў шкла, якое выкідваецца на звалку, на 500 мільёнаў бутэлек у год. Дарэчы, усе памятаюць, якая катэгорыя грамадзян з`яўляецца асноўнымі зборшчыкамі і здатчыкамі пустой шклатары?..
Зараз вышэйназваны тэхнічны рэгламент называюць скандальным. Па адной з версій, яго ініцыятарам стала расійская шкляная індустрыя, якая праз тое магла стаць сапраўдным манапалістам на гэтым рынку. Як бы тое ні было, але пасля асэнсавання магчымых наступстваў увядзення забароны на паўторнае выкарыстанне шклатары за адмену такога кроку выступілі шэраг розных арганізацый, у тым ліку экалагічных, уключаючы Цэнтр экалагічных рашэнняў і Асацыяцыю нарыхтоўшчыкаў (Беларусь), Грынпіс (Расія).
— Мы лічым, што адмена забароны на выкарыстанне зваротнай шклатары ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза — гэта абсалютна правільны крок, які дазволіць папярэдзіць сур`ёзную шкоду навакольнаму асяроддзю і зэканоміць значную колькасць прыродных рэсурсаў і энергіі, — сказаў намеснік дырэктара па праграмнай дзейнасці некамерцыйнага і недзяржаўнага Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў. — Таксама вельмі добра, што звароты грамадскасці не застаюцца без увагі.
У верасні шэраг арганізацый з трох краін звярнуліся ў Мытны саюз з просьбай патлумачыць, чым кіраваліся яго супрацоўнікі пры распрацоўцы тэхнічнага рэгламенту, які забараняў паўторнае выкарыстанне шклатары на тэрыторыі трох краін. І атрымалі афіцыйны адказ, што ніякіх даследаванняў па гэтым пытанні не праводзілася... Праект рашэння аб адмене забароны на паўторнае выкарыстанне пустой шклатары нядаўна з`явіўся на афіцыйным сайце Камісіі Мытнага саюза.
Сяргей Расолька
Звязда, 28 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/36/11386
Текущая дата: 24.11.2024