Белорусский портал в Казахстане

ЕЭК змяніла правілы рэгулявання экспарту лесаматэрыялаў: з ЕАЭС дазволены вываз дроў



Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 25-га студзеня прыняла рашэнне аб выключэнні некаторых відаў паліўнай драўніны з рашэння аб адзіным рэгуляванні экспарту лесаматэрыялаў з Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Змяненні маюць кропкавы характар і дазволяць захаваць магчымасць вывазу дроў з нізкаякаснай паліўнай драўніны, забяспечыўшы дзейнасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў галіны", - пракаментаваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Як паведамлялася, раней было прынята рашэнне ўвесці адзіную меру нетарыфнага рэгулявання ў выглядзе колькаснага абмежавання экспарту з ЕАЭС шэрага пазіцый лесаматэрыялаў. Мера прадугледжвае нулявую квоту на вываз тавару з усіх краін саюза і ўстаноўлена на бестэрміновай аснове.

"Абмежаванні на вываз лесу з улікам прынятых змяненняў уступяць у сілу з 29 студзеня", - дадалі ў ЕЭК.

25 студзеня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/4/63101
Текущая дата: 25.12.2024