Белорусский портал в Казахстане

Папраўкі ў Мытны кодэкс ЕАЭС адрэгулююць набыццё фізічнымі асобамі тавараў на замежных інтэрнэт-пляцоўках



Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыла праект змяненняў у Мытны кодэкс ЕАЭС, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Дакумент рэгулюе пытанні перамяшчэння тавараў, якія набываюцца фізічнымі асобамі на замежных інтэрнэт-пляцоўках, - растлумачылі ў прэс-службе. - Так, папраўкамі прадугледжваецца вылучэнне такіх тавараў у асобную катэгорыю з вызначэннем асаблівасцей яе рэгулявання, увядзення інстытута аператара электроннага гандлю, выкарыстанне пры мытным дэклараванні новага віду дэкларацыі і магчымасць рэалізацыі тавараў фізічным асобам з выкарыстаннем мытных ("бондавых") складоў. Акрамя таго, дакумент змяшчае асаблівасці прымянення мытных плацяжоў".

Паводле даных прэс-службы, праект ужо накіраваны ў дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза для правядзення паўторнага ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.

"Чакаецца, што да сярэдзіны кастрычніка будуць атрыманы вынікі ўзгаднення, пасля чаго эксперты пачнуць рыхтаваць праект да наступнай стадыі - унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго падпісання", - дадалі ў ЕЭК.

24 жніўня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/4/66232
Текущая дата: 25.12.2024