Прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін дапускае магчымасць інтэграцыі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі ў еўрапейскую прастору.
"Хто сказаў, што Мытны саюз не павінен інтэгравацца ў агульнаеўрапейскую эканамічную прастору?.. Адно аднаму не супярэчыць", — заявіў Пуцін, выступаючы 16 верасня на міжнародным інвестыцыйным форуме "Сочы-2011", паведамляе РІА Новости.
Кажучы пра магчымасці далучэння Украіны да еўразоны ў сённяшніх умовах, Пуцін выказаў меркаванне, што гэта нерэальна. "Я з цяжкасцю магу сабе ўявіць, што ў гэтых (крызісных) умовах Украіна будзе далучацца да Еўрасаюза. Гэта абсалютна нерэальныя рэчы. Як стратэгія гэты выбар, вядома, магчымы", — сказаў ён.
Расійскі прэм`ер упэўнены, што далучэнне Украіны да Мытнага саюза было б для яе больш выгадным. "Што больш выгадна, павінны вызначыць нашы ўкраінскія сябры і калегі: імкнуцца ў еўразону або выкарыстоўваць наяўныя канкурэнтныя перавагі, звязаныя з велізарнай кааперацыяй паміж цэлымі галінамі эканомікі Украіны і Расіі.
Выкарыстаць перавагі ў сферы адзінага транспарту, энергетыцы, выкарыстаць перавагі ментальнага, культуралагічнага характару, выкарыстаць перавагі адсутнасці моўных бар`ераў", — зазначыў Пуцін.
Паводле яго слоў, "гэта вялікі пласт фактараў, які, безумоўна, забяспечваў бы большую канкурэнтаздольнасць украінскай, дый расійскай, і ўсіх іншых удзельнікаў Мытнага саюза эканомік".
"Меркаванні, якія гавораць, што трэба рухацца ў іншы бок, хутчэй носяць гэткі палітыка-эмацыянальны характар. А калі паглядзець на рэаліі, то стане зразумела, што выгады ў Мытным саюзе больш", — мяркуе расійскі прэм`ер.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/41/9277
Текущая дата: 24.11.2024