Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Мы ўсё-такі хацелі б бачыць у нас Украіну ў Мытным саюзе



Выгады Украіны ад уступлення ў Мытны саюз відавочныя, але ранейшая ўлада занадта далёка адвяла Украіну ад гэтых інтэграцыйных постсавецкіх працэсаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Тут вельмі шмат аб`ектыўных і суб`ектыўных прычын, у тым ліку і па ўваходжанні Украіны ў Мытны саюз. Украіна зараз прытрымліваецца палітыкі зоны свабоднага гандлю. Але Расія правільна ставіць пытанне: а як жа СГА? Калі вы абнулілі там пошліны па некаторых рэчах, і цераз Украіну, як праз чорную дзірку, у Расію, як і ў Беларусь, могуць пайсці на мытную тэрыторыю нашу вельмі танныя тавары з таго ж Еўрасаюза", — сказаў Лукашэнка.

Ён зазначыў, што зараз няма падстаў разлічваць на далучэнне Украіны да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. "Але надзея памірае апошняй. Мы ўсё-такі хацелі б бачыць у нас Украіну ў Мытным саюзе", — сказаў Лукашэнка.

Кажучы пра беларуска-ўкраінскія адносіны, Лукашэнка зазначыў: "Нашы адносіны вельмі добрыя ва ўсіх сферах. У нас расце тавараабарот, станоўчае сальда ва ўзаемным гандлі. У нас ёсць усе падставы нармальна супрацоўнічаць. Нейкіх асцярог у адносінах з Украінай няма і быць не можа".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/43/7252
Текущая дата: 24.11.2024