Сумесны разгорнуты адказ на шэраг актуальных для Беларусі, Расіі і Казахстана пытанняў далі 15 сакавіка на прэс-канферэнцыі кіраўнікі ўрадаў гэтых краін.
Яны таксама падвялі вынікі пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці — Вышэйшага органа Мытнага саюза.
Надзеі апраўдаліся
Як было заяўлена ў Мінску напярэдадні, Беларусь чакае канкрэтных рашэнняў па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Звестак аб тым, ці спраўдзіліся гэтыя надзеі, інфармацыю аб рашэннях, прыняцце якіх павінна паскорыць стварэнне эканамічнай прасторы трох дзяржаў, нам, беларускім, расійскім і казахстанскім журналістам, прыйшлося чакаць даволі працяглы тэрмін. Выніковая прэс-канферэнцыя была запланавана прыкладна на палову восьмай вечара, але па нейкіх прычынах выхад да прэсы кіраўнікоў урадаў зацягваўся. У канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі сярод прадстаўнікоў СМІ папаўзлі чуткі, што, маўляў, узніклі спрэчкі, нечаканыя праблемы, і прэм`еры не могуць прыйсці да згоды, таму пакуль няма чаго істотнага сказаць прэсе...
Кіраўнікі ўрадаў з`явіліся каля мікрафонаў толькі без дваццаці адзінаццаць вечара. Міхаіл Мясніковіч заявіў, што прынятыя на Саюзным Саўміне і Міждзяржаўным савеце рашэнні сур`ёзныя і грунтоўныя. Яны, у прыватнасці, дапамогуць Беларусі і Расіі значна прасунуцца па шляху эканамічнага развіцця, павялічыць аб`ём узаемнага гандлю, дасягнуць істотнага паляпшэння інвестыцыйнага і інавацыйнага супрацоўніцтва.
Нагадаем, на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы было вынесена 27 пытанняў. У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі вынікі выканання плана сумесных дзеянняў урадаў краін па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнні параметраў плацежнага балансу, удасканаленні ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю, вынікі ўзаемнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2010 годзе, Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, вынікі выканання плана стварэння аб`яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы на 2008—2010 гады.
Гэта будзе бяспечная АЭС
У рамках візіту ў Мінск старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбылося падпісанне чатырох міжнародных дакументаў паміж Беларуссю і Расіяй: аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі нашай краіны атамнай электрастанцыі; аб некаторых мерах па забеспячэнні паралельнай работы аб`яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі і адзінай энергетычнай сістэмы Расійскай Федэрацыі; аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Таксама была дасягнута дамоўленасць паміж беларускімі Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам фінансаў і расійскім міністэрствам аховы здароўя і сацыяльнага развіцця аб выкарыстанні двухбаковай дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння ад 24 студзеня 2006 г. Такая вось цікавая фармулёўка пагаднення.
Але больш за ўсё гаварылі аб дакуменце, які тычыўся будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, гэта будзе бяспечная АЭС. Ён пракаментаваў сітуацыю на АЭС Японіі. Тое, што там здарылася, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў як "збег акалічнасцяў". Разам з тым, ён звярнуў увагу на тое, што на японскіх АЭС працавала абсталяванне 40-гадовай даўнасці, блокі 70-х гадоў. А зараз у свеце выкарыстоўваюцца куды больш надзейныя сучасныя блокі з новымі сродкамі абароны, якія зводзяць да мінімуму магчымыя аварыі. Менавіта такая АЭС апошняга пакалення будзе пабудавана ў Беларусі, узровень абароненасці на ёй будзе значна вышэйшы, чым на цяперашніх АЭС Японіі, сказаў расійскі прэм`ер.
Пагадненне аб крэдытаванні Расіяй узвядзення АЭС мяркуецца падпісаць на працягу месяца. Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ўдакладніў, што аб`ём крэдытаў будзе залежыць ад аб`ёму таго абсталявання, якое краіна-заказчык вырабляе або не вырабляе сама. Для Беларусі гэты аб`ём можа скласці недзе 6 млрд дол. ЗША. Старшыня расійскага ўрада таксама закрануў тэму верагоднага крэдытавання інфраструктуры будучай беларускай АЭС. Хоць, па яго словах, выдаткі на інфраструктуру звычайна бярэ на сябе краіна-заказчык, але для Беларусі, магчыма, будзе зроблена выключэнне.
Справы аўтамабільныя
У час візіту Уладзіміра Пуціна, яго перамоў з беларускім калегам у Мінску, натуральна, было закранутае вельмі актуальнае сёння для насельніцтва абедзвюх краін аўтамабільнае пытанне. На погляд Міхаіла Мясніковіча, пры яго вырашэнні, дакладней, вызначэнні ўвазных мытых пошлін на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза, Беларуссю і Расіяй вытрыманы баланс інтарэсаў. Увогуле Міхаіл Мясніковіч лічыць, што гэтая праблема вырашана з улікам усіх плюсаў і мінусаў. Па яго словах, мы тут дзесьці прайграем, дзесьці выйграем.
Выказаўся на аўтамабільную тэму і Уладзімір Пуцін. На яго думку, узровень мытнай абароны па адзіным мытным тарыфе і ўзровень мытнай абароны, які абумоўлівае Расія, амаль ідэнтычныя і ніяк не паўплываюць на стан унутранага рынку. "Мы дамовіліся з нашымі партнёрамі, што будзем ажыццяўляць абарону нашага агульнага рынку пры завозе тэхнікі імпартнай вытворчасці. Беларусь зацікаўленая ў тым, каб трымаць вызначаны тарыф па грузавых аўтамабілях, а мы зацікаўленыя трымаць вызначаны тарыф па легкавых", — сказаў Уладзімір Пуцін. Ён таксама лічыць станоўчым маючае адбыцца аб`яднанне актываў вядомых вытворцаў аўтамабільнай тэхнікі МАЗа і КамАЗа. Гэта, на яго погляд, спрыяла б павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў.
Мытны саюз адбыўся
Гэты тэзіс неаднойчы паўтарыў падчас прэс-канферэнцыі прэм`ер-міністр Казахстана Карым Масімаў. Ён заявіў, што прыняты сур`ёзныя рашэнні па ўрэгуляванні некаторых тэхнічных шурпатасцяў па пытанні пераносу мытнай мяжы на знешнія контуры Мытнага саюза. Кіраўнік урада Казахстана паведаміў, што таксама было абмеркавана адчувальнае пытанне і знойдзена прынцыповае ўзгодненае рашэнне па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). "Няма перашкод для нашага наступнага руху наперад", — выказаў упэўненасць Карым Масімаў. Ён, дарэчы, падзякаваў беларускаму боку за выдатную арганізацыю работы пасяджэння ў Мінску Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
Мне здалося, што прэм`еры з задавальненнем гаварылі аб зробленым у Мінску для хутчэйшага стварэння АЭП. У прыватнасці, паведамілі, што на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці былі абмеркаваны падыходы да кадыфікацыі заканадаўства Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, да адзінай міграцыйнай (візавай) палітыкі (правілаў) у стаўленні трэціх краін, удасканалення дзейнасці наднацыянальных органаў, у тым ліку арганізацыі дзейнасці Камісіі Мытнага саюза, фарміравання і арганізацыі дзейнасці Суда Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Былі таксама разгледжаны пытанні аб пераносе транспартнага кантролю з беларуска-расійскай мяжы на знешні контур Мытнага саюза і пераносе кантролю з расійска-казахстанскай мяжы на знешнюю мяжу Мытнага саюза.
Па правілах Сусветнай гандлёвай арганізацыі
Як Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора будуць спалучацца з імкненнем трох дзяржаў далучыцца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі? Гэта пытанне стала адным з самых актуальных падчас прэс-канферэнцыі. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Мытны саюз павінен стаць рэальным сусветным эканамічным цэнтрам, які будзе вельмі прывабны для іншых дзяржаў. У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падкрэсліў: Мытны саюз і АЭП будуюцца на прынцыпах СГА, у гэтым іх вялікія перавагі. Таму няма вялікага значэння ў тым, якая з краін-удзельніц Мытнага саюза першай уступіць у СГА. Гэта ніякім чынам не адаб`ецца на эканоміках дзвюх іншых краін. Таму што Мытны саюз з самага пачатку быў заснаваны на прынцыпах СГА, яшчэ раз звярнуў увагу Уладзімір Пуцін.
А каб краіны-ўдзельніцы Мытнага саюза адчувалі сябе больш упэўнена на міжнародных рынках, кіраўнікі іх урадаў дамовіліся праводзіць рэгулярныя кансультацыі па злабадзённых пытаннях фінансавай і эканамічнай сітуацыі ў розных рэгіёнах свету, паведаміў прэм`ер-міністр Казахстана Карым Масімаў. Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць у тым, што стварэнне наднацыянальнага органа Мытнага саюза — Камісіі — з`яўляецца нармальным працэсам і будзе спрыяць развіццю адносін з яго партнёрамі.
Сігнал Украіне
З Мінска 15 сакавіка вуснамі старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна быў пасланы ясны, дакладны і не вельмі прыемны сігнал афіцыйнаму Кіеву. У час яго адказу на пытанне аб супрацоўніцтве з Украінай пасля стварэння Адзінай эканамічнай прасторы расійскі палітык адзначыў, што далучэнне Украіны да Мытнага саюза зрабіла б інтэграцыйныя працэсы ў ім больш паўнацэннымі. Але Украіна імкнецца ў Еўрасаюз, вядзе перамовы з Брусэлем аб стварэнні зоны свабоднага гандлю. Пры гэтым узровень мытнай абароны, які абмяркоўвае Украіна, будзе больш чым удвая ніжэйшы, чым адзіны мытны тарыф Беларусі, Расіі і Казахстана. На практыцы гэта значыць, растлумачыў Уладзімір Пуцін, што ў выпадку стварэння такой зоны з ЕС Украіна будзе вымушана саступіць па шматлікіх адчувальных пазіцыях для сваёй эканомікі. Украіне цяжка будзе разлічваць на актыўны продаж яе тавараў у краінах Еўрасаюза. І вельмі праблематычна, як даў зразумець старшыня ўрада, што гэтыя плыні тавараў знойдуць пакупніка ў Расіі, Казахстане і Беларусі. "Мы не можам гэтага дазволіць і будзем вымушаныя выбудоўваць мяжу, інакш нас заваляць гэтымі таварамі, — рашуча заявіў Уладзімір Пуцін і дадаў: — Не трэба быць экспертам, каб убачыць, што наступствы гэтага кроку будуць цяжкімі для Украіны".
Леанід Лахманенка
Звязда 17 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/48/5171
Текущая дата: 24.11.2024